Выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» адкрылася ў Мінэканомікі напярэдадні Дня Незалежнасці
Сёння, 2 ліпеня 2026 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на пляцоўцы Міністэрства эканомікі адкрылася выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах».
Экспазіцыя заснавана на ўнікальных архіўных матэрыялах сумеснага культурна-гістарычнага інтэрнэт-праекта Выдавецкага дома «Беларусь сёння» і Нацыянальнага архіва «Партызаны Беларусі» (partizany.by).
У ёй сабраны аблічбаваныя арыгіналы дзясяткаў тысяч архіўных дакументаў – узнагародных лістоў, асабістых спраў, характарыстык і баявых уліковых лістоў нашых гераічных продкаў, якія мужна змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на акупаваных тэрыторыях у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя матэрыялы дазваляюць па новым зірнуць на лёсы герояў, убачыць вайну праз асабістыя гісторыі і сапраўдныя сведчанні эпохі.
У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел Міністр эканомікі Юрый Чабатар і дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Беларусь сёння» Вольга Ануфрыева.
Юрый Чабатар падкрэсліў значнасць падобных праектаў для грамадства і маладога пакалення:
«Мы беражліва захоўваем памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны – пра партызанаў і падпольшчыкаў, чый подзвіг стаў падмуркам нашай свабоды і незалежнасці. Асаблівую каштоўнасць для нас уяўляюць і гісторыі ветэранаў, якія пасля вайны працавалі ў эканамічных органах рэспублікі і сваёй самаадданай працай дапамагалі аднаўляць і развіваць народную гаспадарку.
Такія праекты не проста адкрываюць новыя факты – яны вяртаюць імёны, аднаўляюць справядлівасць у адносінах да тых, хто змагаўся за Радзіму», – адзначыў Юрый Чабатар.
Многія з работнікаў Міністэрства прысвячаюць гэтай тэме свае вершы. Алена Шнаркевіч прачытала ўласны верш пра вайну. Сяргей Безмяльніцын падзяліўся з журналістам газеты «Рэспубліка» сямейнымі гісторыямі: ён распавёў пра баявы шлях сваіх дзядуляў і бабуль, якія ўдзельнічалі ў партызанскім руху.
Выстава працягнецца да 10 ліпеня 2026 года.

