Вызначаны кандыдаты на атрыманне прэмій Урада за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі
Сёння, 14 жніўня 2025 г., у Мінэканомікі пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося пасяджэнні Камісіі па прысуджэнні прэмій Урада Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі.
На разгляд Камісіі было прадстаўлена 14 заявак ад прэтэндэнтаў на прэмію.
Па выніках абмеркавання вызначаны кандыдаты, чые ініцыятывы і праекты прызнаны найбольш значнымі і перспектыўнымі.
Рашэнне аб прысуджэнні прэмій урада будзе прынята Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Аб прэміі
Прэміі заснаваны пастановай Савета Міністраў № 455 «О стимулировании достижений в сфере экономического развития» і накіраваны на заахвочванне і папулярызацыю індывідуальнага ўкладу таленавітых, інавацыйна думаючых і адданых сваёй справе людзей у розных сферах эканомікі.
Узнагароды прысуджаюцца ў дзвюх намінацыях:
* За значны ўклад у развіццё вытворчасці і сферы паслуг (работ)
* За дасягненні ў галіновай навуцы
Памер кожнай прэміі-1000 базавых велічынь.

