Галоўная / Навiны

Вызначаны пераможцы конкурса «БізнэсМАМА»

05/10

Па выніках працы экспертнай камісіі найвышэйшыя ацэнкі па крытэрах актуальнасці, унікальнасці, камерцыйнай і сацыяльнай значнасці атрымалі праекты трох удзельніц:

Скрыцкай Алены Ігараўны, Магілёўская вобласць – праект «Код Беларусі» – - інтэрактыўная забаўляльна-адукацыйная платформа для правядзення патрыятычных, культурна-асветніцкіх і камандаўтваральных мерапрыемстваў з выкарыстаннем айчыннага інтэрактыўнага абсталявання;

Лапыцька Аляксандры Віктараўны, Мінская вобласць – праект  «Кветкавая ферма»;

Жоравінай Дар'і Сяргееўны, Гродзенская вобласць – праект «Сацыяльна-экалагічны праект «Рэформа (ReForma)».

«Конкурс «БiзнесМАМА» ужо стаў добрай стартавай пляцоўкай, а прадстаўленыя яго ўдзельніцамі праекты – асновай для паспяховых бізнес-гісторый», – адзначыла дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч.

Віншуем нашых пераможцаў і жадаем ім паспяхова ўвасобіць у жыццё свае ідэі, а астатнім удзельніцам конкурсу – не спыняцца на дасягнутым і пакараць новыя вяршыні.