Зацверджаны План мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгічных дакументаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі на новы пяцігадовы цыкл
Міністр эканомікі Юрый Чабатар у складзе дзяржаўнай дэлегацыі прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое адбылося ў г.Санкт-Пецярбург. Гэтай сустрэчай завяршаецца год старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС у 2025 годзе.
Падчас пасяджэння Кіраўнікі дзяржаў разгледзелі і адобрылі падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі ЕАЭС на бліжэйшую пяцігодку, ход фарміравання агульнага рыку нафты і нафтапрадуктаў, бюджэт Саюза на 2026 год, зацвердзілі асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў – членаў ЕАЭС на 2026 – 2027 гады, якімі урадам і нацбанкам рэкамендуецца кіравацца пры правядзенні макраэканамічнай палітыкі.
Знакавай падзеяй мерапрыемства стала падпісанне на палях Вышэйшага савета Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года і на перыяд да 2045 года «Еўразійскі эканамічны шлях».
Дакумент вызначае канкрэтны пералік мерапрыемстваў, тэрміны і адказных выканаўцаў па кожным напрамку еўразійскай інтэграцыі.
Сярод іншых важных мерапрыемстваў, якія адбыліся «на палях» пасяджэння – падпісанне Пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Інданезіяй.

