Галоўная / Дзяржаўныя праграмы

Дзяржаўныя праграмы

У 2016 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 г. № 106 «Аб дзяржаўных праграмах і некаторых пытаннях аказання дзяржаўнай падтрымкі» ажыццяўляўся пераход на новую сістэму фарміравання і фінансавання дзяржаўных праграм.

Яго мэта – павышэнне выніковасці рэалізацыі дзяржпраграм і кансалідацыя фінансавых сродкаў для дасягнення стратэгічных мэт і прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сярэднетэрміновую перспектыву, выкарыстанне праграмна-мэтавага падыходу ў бюджэтным працэсе.

Пералік дзяржаўных праграм зацвярджаецца Урадам па ўзгадненні з Кіраўніком дзяржавы:

·         пералік дзяржаўных праграм на 2016 – 2020 гады (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2016 г. № 148);

·         пералік дзяржаўных праграм на 2021 – 2025 гады (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2020 г. № 759);

·         пералік дзяржаўных праграм на 2026 – 2030 гады (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2025 г. № 602).

Дзяржаўныя праграмы з’яўляюцца iнструментам рэалiзацыi задач Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2026 – 2030 гады i накіраваны на:

·         захаванне насельнiцтва, умацаванне здароўя нацыi, падтрымку сям’i;

·         развiццё чалавечага патэнцыялу, якасную адукацыю, выхаванне гарманiчнай i патрыятычнай асобы;

·         стварэнне якаснага i зручнага асяроддзя для жыцця;

·         рост канкурэнтаздольнасцi, паскарэнне тэхналагiчнага развiцця i лiчбавую трансфармацыю;

·         развiццё патэнцыялу рэгiёнаў;

·         рэалiзацыю турыстычнага патэнцыялу;

·         умацаванне абароназдольнасци дзяржавы.

Парадак фарміравання, фінансавання, выканання і ацэнкі эфектыўнасці дзяржаўных праграм зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2016 г. № 289. У адпаведнасці з указам:

·         аб’ёмы фінансавання праграм устанаўліваюцца ў межах бюджэтнага працэсу і ўвязваюцца з вынікамі рэалізацыі гэтых праграм;

·         пры фінансаванні мерапрыемстваў за кошт мясцовых бюджэтаў забяспечваецца ўдзел прадстаўнікоў мясцовых Саветаў дэпутатаў;

·         адбор выканаўцаў мерапрыемстваў ажыццяўляецца заказчыкамі (распарадчыкамі бюджэтных сродкаў) на конкурснай аснове.

Патрабаванні да структуры дзяржаўнай праграмы і зместу справаздач аб выніках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы вызначаны пастановай Міністэрства эканомікі ад 19 жніўня 2016 г. № 51 (у рэдакцыі пастановы ад 25 чэрвеня 2025 г. № 11).

Работа па фарміраванні і выкананні дзяржаўных праграм, павышэнні іх эфектыўнасці каардынуецца міжведамственнай камісіяй па дзяржаўных праграмах, створанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2016 г. № 800, – калегіяльным органам, у які ўваходзяць прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінфіна, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», іншых дзяржаўных органаў.