Малы і сярэднi бiзнес
У Рэспубліцы Беларусь створаны спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення рамеснай дзейнасці, дзякуючы чаму папулярнасць гэтага спосабу самарэалізацыі грамадзян прадаўжае набіраць папулярнасць. У дачыненні да мінулага справаздачнага перыяду колькасць фізічных асоб, якія стаяць на ўліку ў якасці плацельшчыкаў збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці, павялічылася амаль на тысячу і склала 51782 чалавекі.Больш за 75% рамеснікаў засяроджана ў рэгіёнах. У Мінску рамесны збор заплаціў 12 791 чалавек. 
 
 
                                
                                
                               

 
                                                         
                                                         
                                                        