Галоўная / Міжнароднае тэхнічнае супрацоўніцтва / Інфармацыя для атрымальнікаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі / Інфармацыя па рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў у праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі

Інфармацыя па рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў у праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі

У адпаведнасці з п. 23 Главы 4 Палажэння аб парадку падрыхтоўкі, разгляду і рэгістрацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі, а таксама пералікаў тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ і паслуг, якія прадстаўляюцца для рэалізацыі гэтых праектаў (праграм), зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2003 года № 1522 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнік 2003 №460” рэгістрацыя змяненняў і (або) дапаўненняў, што ўносяцца ў праект, ажыццяўляецца Міністэрствам эканомікі пры ўмове захавання мэт і задач праекта, а таксама змены сумарнага аб'ёму фінансавання праекту ў памеры, якi не перавышае 50 працэнтаў ад раней зарэгістраванага аб'ёму.

Калі змена сумарнага аб'ёму фінансавання праекта цягне змяненне аб'ёму сумеснага фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, такое змяненне падлягае ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Для рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, што ўносяцца ў праект, атрымальнік міжнароднай тэхнічнай дапамогі прадстаўляе ў Міністэрства эканомікі:

- зварот атрымальніка міжнароднай тэхнічнай дапамогі, складзены ў адвольнай форме (суправаджальны ліст з указаннем прозвішча і тэлефона выканаўцы);

- заяву аб рэгістрацыі праекта, складзеную па форме, усталяванай Міністэрствам эканомікі. Дадзеная форма запаўняюцца шрыфтам Times New Roman, памер шрыфта 14 пт на друкавалай прыладзе ЭВМ з абавязковым запаўненнем ўсіх неабходных граф. Выдаленне граф з формаў не дапускаецца;

Форма
doc, 50 кб

- дакументы, якія пацвярджаюць згоду донара міжнароднай тэхнічнай дапамогі на ўнясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у праект, у двух экзэмплярах;

- пераклад дакументаў, якія пацвярджаюць згоду донара міжнароднай тэхнічнай дапамогі на ўнясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у праект, на беларускую або рускую мову ў двух экзэмплярах.