Асаблівая эканамічная зона Брэміна-Орша

Асаблівая эканамічная зона «Брэміна-Орша» пачала функцыянаваць 22 чэрвеня 2019 г. у пасёлку Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2019г. № 106 «Аб стварэнні асаблівай эканамічнай зоны «Брэміна-Орша» (bremino-sez.by).

АЭЗ валодае выгадным тэрытарыяльным размяшчэннем, абумоўленым наяўнасцю міжнароднай чыгуначнай лініі, перасячэннем аўтамагістралей Е30/Е95, непасрэднай блізкасцю да мяжы Расійскай Федэрацыі, наяўнасцю міжнароднага аэрадрома «Орша». Уключае тэрыторыю мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу і міжнароднага грузавога аэрадрома «Орша». Спецыялізуецца на прамысловай перапрацоўцы, аптовым гандлі, электроннай камерцыі, лагістычных і складскіх паслугах і інш. Для рэзідэнтаў АЭЗ створаны камфортныя ўмовы вядзення бізнесу (спецыяльны прававы рэжым прадугледжвае падатковыя ільготы і мытныя прэферэнцыі).

Асноўныя дакументы, якія рэгулююць дзейнасць АЭЗ:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2019 г. 106 «Аб стварэнні асаблівай эканамічнай зоны «Брэміна-Орша»;

Мытны кодэкс ЕАЭС;

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2019 г. № 416 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2019 г.  106».