Свабодныя эканамічныя зоны (СЭЗы)

У мэтах стымулявання стварэння і развіцця вытворчасцей, заснаваных на новых і перадавых тэхналогіях, нарошчвання экспарту ў Беларусі функцыянуюць шэсць свабодных эканамічных зон (па адной у кожным абласным адміністрацыйным цэнтры, уключаючы г. Мінск):

СЭЗ «Брэст» (1996), www.fez.brest.by,

«Брэст» (1996), www.fez.brest.by,

СЭЗ «Гомель-Ратон» (1998) www.gomelraton.com,

СЭЗ «Мінск» (1998) www.fezminsk.by,

СЭЗ «Віцебск» (1999), www.fez-vitebsk.com,

 СЭЗ «Магілёў» (2002) www.fezmogilev.by,

СЭЗ «Гроднаінвест» (2002), www.grodnoinvest.com

Спецыяльны мытны, рэгістрацыйны і падатковы рэжым СЭЗ дае прадпрыемствам магчымасць працаваць у асаблівых ільготных умовах(ільготы па падаткам на прыбытак, нерухомасць, зямельным падатку іарэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, мытныя прэферэнцыі, інш.).

Асноўныя дакументы, якія рэгулююць дзейнасць СЭЗ:

Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 г. № 213-З «Аб свабодных эканамічных зонах»;

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 чэрвеня 2005 г. № 262 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці свабодных эканамічных зон на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»;

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2006 г. № 66 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб свабодных мытных зонах, створаных на тэрыторыях свабодных эканамічных зон»;

Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні СЭЗ (ад 20 сакавіка 1996 г. № 114 «Аб свабодных эканамічных зонах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»; ад 2 сакавіка 1998 г. № 93 «Аб стварэнні свабодных эканамічных зон «Мінск» і «Гомель-Ратон»; ад 4 жніўня 1999 г. № 458 «Аб стварэнні свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск»; ад 31 студзеня 2002 г. № 66 «Аб стварэнні свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў»; ад 16 красавіка 2002 г. № 208 «Аб стварэнні свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест»);

Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (артыкулы 382 і 383), Мытны кодэкс ЕАЭС.