Галоўная / Каментарыi

Інфармацыя да Пастановы Савета Міністраў ад 28 чэрвеня 2024 г. № 456

02/07

Дакумент вызначыў парадак фарміравання і вядзення Рэестра прадастаўлення зацікаўленым асобам звестак, што змяшчаюцца ў Рэестры.

У Рэестр уключаюцца звесткі аб камерцыйных арганізацыях і фізічных асобах, якія ажыццяўляюць індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць, адпавядаюць крытэрыям аднясення да суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (артыкул 3 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва»).

У Рэестр уключаюцца наступныя звесткі:

  • дата ўключэння ў Рэестр;
  • найменне камерцыйнай арганізацыі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) фізічнай асобы;
  • уліковы нумар плацельшчыка;
  • месца знаходжання камерцыйнай арганізацыі, месца жыхарства фізічнай асобы;
  • сярэдняя колькасць работнікаў камерцыйнай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка за каляндарны год;
  • катэгорыя суб'екта малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (індывідуальны прадпрымальнік; фізічная асоба, якая ажыццяўляе індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць у адпаведнасці з падпунктамі 2 і 3 часткі першай пункта 1 артыкула 22 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь; малая арганізацыя (з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 50 чалавек) і ад 51 да 100 чалавек уключна);
  • асноўны від дзейнасці камерцыйнай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка;
  • дата і падстава змянення ўключаных у Рэестр звестак;
  • дата і падстава выключэння з Рэестра.

Падставай выключэння з Рэестра з'яўляецца:

  • неадпаведнасць крытэрыям аднясення да суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;
  • непрадстаўленне камерцыйнай арганізацыяй у тэрміны і парадку, устаноўленыя падатковым заканадаўствам, падатковай дэкларацыі (разліку) падатковага агента па падаходным падатку з фізічнай асобы, якая дазваляе вызначыць сярэднюю колькасць работнікаў гэтай камерцыйнай арганізацыі за папярэдні каляндарны год;
  • спыненне дзейнасці камерцыйнай арганізацыі ў выніку рэарганізацыі;
  • выключэнне камерцыйнай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • спыненне фізічнай асобай індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • смерць або аб'ява фізічнай асобы памерлай, прызнанне адсутным без вестак, недзеяздольным, абмежавана дзеяздольным.

Дадзеныя з Рэестра неабходныя для:

  • забеспячэння адзінага дзяржаўнага сістэматызаванага ўліку суб'ектаў МСП
  • прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі суб'ектам МСП
  • верыфікацыі права на прымяненне асаблівага рэжыму функцыянавання для камерцыйных арганізацый з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 50 чалавек (спрошчаныя патрабаванні, зніжаныя памеры штрафных санкцый)

Рэестр фарміруецца і вядзецца ў інфармацыйнай сістэме Міністэрства па падатках і зборах на падставе даных з Дзяржаўнага рэестра плацельшчыкаў (іншых абавязаных асоб) і іншых аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм падатковых органаў, а звестак, прадстаўленых юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў падатковыя органы, у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам .

Прадастаўлення дадатковых даных суб'ектамі гаспадарання і фізічнымі асобамі для мэт фарміравання і вядзення Рэестра не патрабуецца.

Уключаныя ў Рэестр звесткі, якія не складаюць падатковую таямніцу, з'яўляюцца адкрытымі і агульнадаступнымі і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Рэестр будзе сфарміраваны 1 кастрычніка 2024 г. 
Тэгі