Галоўная / Дзяржаўна-прыватнае партнёрства / Этапы развіцця ДПП у Рэспубліцы Беларусь

Этапы развіцця ДПП у Рэспубліцы Беларусь

Першыя крокі супрацоўніцтва паміж дзяржавай і бізнесам былі зроблены яшчэ ў 1991 г. пры прыняцці Законаў Рэспублікі Беларусь  “Аб інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” і “Аб замежных інвестыцыях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, якімі рэгуляваліся пытанні ажыццяўлення інвестыцый, у тым ліку у форме канцэсій.

22 чэрвеня 2001 года замест гэтых законаў быў прыняты Інвестыцыйны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які ўсталяваў асаблівасці інвестыцыйнай дзейнасці на аснове канцэсій, а таксама заключэння інвестыцыйных дагавораў паміж Рэспублікай Беларусь і інвестарамі.

Істотным крокам развіцця ДПП ў Рэспубліцы Беларусь было прыняцце Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады (зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2011 г. № 216), якая вызначыла фарміраванне ДПП ў якасці аднаго з ключавых напрамкаў дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 5 гадоў.

У рамках выканання названай Праграмы:

- наўзамен Інвестыцыйнага кодэкса распрацаваны і прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях» 12 ліпеня 2013 г. (уступіў у сілу 26 студзеня 2014 года), якім устаноўлены агульныя умовы ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб канцэсіях» 12 ліпеня 2013 г. (уступіў у сілу 26 студзеня 2014 г.), якім устаноўлены ўмовы ажыццяўлення канцэсій ў Рэспубліцы Беларусь;

- распрацаваны і прыняты Закон Рэспублікі Беларусь 30 снежня 2015 г. “Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве” (уступіў у сілу 2 ліпеня 2016 года), які ўсталяваў умовы рэалізацыі праектаў у адпаведнасці з пагадненнем аб ДПП;

- у 2014 г. створаны МІКС;

- у 2015 г. распрацаваны і зацверджаны рашэннем МІКС Нацыянальны інфраструктурны план на 2016-2030 гг., які адлюстроўвае інфраструктурную патрэбу краіны і разрыў бюджэтнага фінансавання на доўгатэрміновую перспектыву (у 2016 г. Нацыянальны інфраструктурны план перайменаваны ў Нацыянальную інфраструктурную стратэгію).

У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь створана заканадаўчая база ДПП, сфарміравана інстытуцыянальнае асяроддзе, праведзена навучанне спецыялістаў і выбраны першыя пілотныя праекты.