Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Азербайджанам

06/06

6 чэрвеня 2024 г. у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча намесніка Міністра эканомікі Алесі Абраменкі з прадстаўнікамі дэлегацыі Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам Міністра эканомікі Сахібам Мамедавым.

Алеся Абраменка адзначыла, што ў Беларусі і Азербайджана вялікі патэнцыял для пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Сёння аб'ём узаемных інвестыцый паміж нашымі краінамі прыкладна аднолькавы.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства расказала ўдзельнікам сустрэчы аб дзеючых у нашай краіне прэферэнцыйных рэжымах, прымаемых мерах па прыцягненню інвестараў.

У сваю чаргу, Намеснік Міністра эканомікі Азербайджанскай Рэспублікі падзякаваў за цёплы прыём дэлегацыі на беларускай зямлі. Сахіб Мамедаў адзначыў, што азербайджанскі бок таксама раздзяляе пазіцыю аб неабходнасці пашырэння ўзаемадзеяння з Рэспублікай Беларусь і запэўніў, што пастаўленыя па выніках візіту задачы будуць выкананы.

Бакі дамовіліся аб актывізацыі ўзаемадзеяння па ўсім парадку дня пытанняў беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва, якія адносяцца да кампетэнцыі эканамічных ведамстваў бакоў. 
Тэгі