Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: ёсць магчымасці нарасціць гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва Беларусі і Уладзімірскай вобласці

10/04

Сёння, 10 красавіка 2023 года, пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Алесі Абраменкі адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Уладзімірскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. У пасяджэнні, якія праходзіла ў рэжыме ВКС, прынялі ўдзел прадстаўнікі галіновых міністэрстваў і ведамстваў, аблвыканкамаў і райвыканкамаў, прадпрыемстваў-экспарцёраў.

«За мінулы год тавараабарот Беларусі з Уладзімірскай вобласцю склаў 408 млн. дал. Пры гэтым беларускі экспарт вырас на 6,5%, імпарт знізіўся на 5%.

У студзені-лютым 2024 года гэта тэндэнцыя захавалася. Ва ўзаемным гандлі прадэманстраваны рост экспарту – 133 працэнты да аналагічнага перыяду мінулага года. Пазітыўным вынікам стала зніжэнне адмоўнага сальда ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.

Адной з перспектыўных экспартных пазіцый у рэгіён сталі беларускія аўтобусы. Цяпер заключаны кантракт на пастаўку 20 МАЗаў для патрэб транспартнага комплексу Адміністрацыі Уладзімірскай вобласці.

Расійскія партнёры зацікаўлены ў рабоце праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу. Па стане на канец сакавіка 2024 года на БУТБ акрэдытаваны 31 суб'ект гаспадарання з Уладзімірскай вобласці», – адзначыла Алеся Абраменка.

Удзельнікі абмеркавалі магчымыя шляхі вырашэння па праблемных пытаннях узаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з Уладзімірскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. У дыскусіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінпрама, Мінсельгасхарча, а таксама МАЗа, МТЗ, «Пажснаба», «Амкадора», «Белбудцэнтра» і інш.

Падчас пасяджэння таксама разгледжана пытанне падрыхтоўкі візіту беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара ва Уладзімірскую вобласць, запланаванае на 28-29 мая 2024 года.

У рамках падрыхтоўкі візіту Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі сумесна з Агенцтвам эканамічнага развіцця Уладзімірскай вобласці прапрацоўваецца правядзенне ў канцы красавіка «бізнэс-маста» паміж дзелавымі коламі Беларусі і Уладзімірскай вобласці.

Праграмай візіту Міністра прадугледжана наведванне расійскіх прадпрыемстваў і арганізацый, якія маюць, на думку, Мінэканомікі, значны патэнцыял развіцця ўзаемавыгадных адносін у сферах вытворчасці і рэалізацыі хімічнай, шкляной, дрэваапрацоўчай і іншай прадукцыі.

Прадстаўніком СЭЗ «Мінск» падчас абмеркавання праграмы прапанавана наведванне гарадскога пасёлка Дабраград, будаўніцтва якога ініцыіравана вядомым расійскім прадпрымальнікам, заснавальнікам кампаніі «Аскона». Дабраград атрымаў імпульс да развіцця дзякуючы прылеглай да яго тэрыторыі прыватна-дзяржаўнай вытворчай пляцоўцы са статусам асаблівай эканамічнай зоны.

Таксама чакаецца, што бізнес-місія, якая накіроўваецца ва Уладзімір у складзе дэлегацыі, прыме ўдзел у беларуска-расійскай кантактна-кааперацыйнай біржы, падрыхтаванай Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. 
Тэгі