Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: ключавыя задачы для СЭЗ «Мінск» - стратэгічнае планаванне, стварэнне буйных вытворчасцей, развіццё неабходнай інфраструктуры

14/02
 

Аб гэтым заявіла сёння намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка падчас наведвання свабоднай эканамічнай зоны «Мінск».

СЭЗ «Мінск» займае лідзіруючыя пазіцыі сярод аналагічных прэфрэжымаў Беларусі па колькасці прадпрыемстваў-рэзідэнтаў, а таксама па асноўных фінансава-эканамічных паказчыках. Па выніках 2023 г. у цэлым СЭЗ спрацавала эфектыўна, на 20-50% выраслі аб'ёмы вытворчасці, экспарту, выручка і інвестыцыі.

У мінулым годзе найбольшы аб'ём укладзеных рэзідэнтамі СЭЗ інвестыцый забяспечаны ў развіццё вытворчасцей алюмініевых вырабаў, інтэгральных мікрасхем і мясной прадукцыі, а таксама ў стварэнне авіярамонтнага завода і лагістычнага цэнтра.

Пры гэтым дадаткова прыцягнута 8 новых рэзідэнтаў з сумарным аб'ёмам інвестыцый у 18 млн долараў і планамі па стварэнні 360 новых працоўных месцаў у сферах дрэваапрацоўкі, хімічнай прамысловасці, металаапрацоўкі.

Павышэнню прывабнасці СЭЗ спрыяе актыўная падтрымка дзяржавы ў стварэнні энергетычнай інфраструктуры: за апошнія тры гады прафінансавана будаўніцтва 4 аб'ектаў на суму больш за 45 млн руб., у 2024-2026 гг. будуць створаны яшчэ 2 такіх аб'екта з дзяржпадтрымкай на суму каля 50 млн руб.

На думку Алесі Абраменкі, у цэлым у мінулым годзе праца адміністрацыі СЭЗ «Мінск» з'яўляецца здавальняючай, але для паляпшэння гэтай дынамікі трэба канцэнтраваць намаганні на наступных аспектах.

«Першы – распрацоўка стратэгіі развіцця на бліжэйшую перспектыву. Ад сталічнай СЭЗ павінна зыходзіць больш новых ініцыятыў і прапаноў па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату. Таксама ў рамках падрыхтоўкі прагнозных дакументаў развіцця СЭЗ трэба пачынаць працу па фарміраванні комплекснай стратэгіі развіцця СЭЗ «Мінск» да 2030 года.

Другі – прыцягненне новых інвестараў. Штогод у СЭЗ «Мінск» у якасці рэзідэнтаў рэгіструецца 6-8 новых прадпрыемстваў. Разам з тым, сярод іх недастаткова буйных праектаў, асабліва з замежным капіталам. Неабходна ўзмацніць работу па прыцягненню замежных інвестараў. Чакаем большай аддачы ад бюджэтных укладанняў у выглядзе новых буйных вытворчасцей.

Трэці – далейшае інфраструктурнае развіццё вытворчых пляцовак. Усе неабходныя буйныя аб'екты пабудаваны. Фінансаванне дапаможных аб'ектаў інфраструктуры (дарогі, унутраныя сеткі і гэтак далей) трэба забяспечваць з мінімальным задзейнічаннем бюджэтных сродкаў, пераважна за кошт фондаў развіцця СЭЗ», – падкрэсліла намеснік міністра эканомікі.

Таксама ў рамках рабочай паездкі намеснік міністра азнаёмілася з пляцоўкамі СЭЗ «Мінск» і наведала яе рэзідэнтаў ЗАТ «Штадлер Мінск» і ТАА «Ювелірны завод «Зорка», абмеркавала з кіраўніцтвам кампаній актуальныя пытанні дзейнасці і далейшыя перспектывы развіцця прадпрыемстваў.

Тэгі