Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: неабходна нарошчваць інвестыцыі ў вытворчую сферу Пінскага рэгіёна

16/02

Пра гэта заявіла намеснік Міністра эканомікі падчас працоўнай паездкі ў Пінскі раён.

Алеся Абраменка прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні Пінскага райвыканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну і выкананні яго бюджэту ў мінулым годзе, планах на 2024-ы.

На думку намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства, рэгіёну ўдалося дабіцца пэўных станоўчых вынікаў, асабліва ў сельскай гаспадарцы, рознічным гандлі, забяспечыць звышпланавыя тэмпы росту па зарплаце, экспарту тавараў. Пры гэтым, у яго ёсць яшчэ дастаткова рэзерваў для павышэння эфектыўнасці рэальнага сектара эканомікі.

«Каб у поўнай меры рэалізаваць прамысловы патэнцыял рэгіёну трэба больш актыўна інвеставаць у вытворчыя праекты.

Важна кансалідаваць намаганні мясцовай улады і бізнесу ў гэтым напрамку, генерыраваць новыя інвестпраекты, ствараць на іх на аснове новыя і мадэрнізаваць дзеючыя вытворчасці. Дзяржава падтрымлівае такія ініцыятывы, ствараючы эфектыўныя заканадаўчыя механізмы іх ажыццяўлення. Даступнае фінансаванне пад прапрацаваныя бізнес-праекты прапануе банкаўская сістэма.

Новы імпульс развіццю эканомікі рэгіёна павінен надаць індустрыяльны парк, які будуецца ў Пінску», – адзначыла Алеся Абраменка. 
Тэгі