Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: пашыраны магчымасці атрымання субсідый для асобных суб'ектаў гаспадарання краін ЕАЭС

01/03

Намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка ў складзе дэлегацыі пад кіраўніцтвам Віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі прыняла ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета ЕЭК. Мерапрыемства праходзіла сёння ў фармаце відэаканферэнцсувязі.

У парадак дня ўключаны 23 пытанні, у тым ліку ў галіне тэхнічнага, мытнага-тарыфнага рэгулявання, абарачэння электронных пашпартоў транспартных сродкаў.

Адной з дамоўленасцей стала ўнясенне змяненняў у Рашэнне Савета ЕЭК ад 18 студзеня 2019 г. № 14 «Аб пераліку ўмоў прымянення асобных крытэрыяў дапушчальнасці спецыфічных субсідый».

«Дзеянне нормаў гэтага Рашэння падоўжана на адзін год, а крытэр дапушчальнасці спецыфічнай субсідыі – узровень недастатковасці вытворчасці прамысловых тавараў на ўнутраным рынку – павялічаны з 40% да 50%. Гэта мера пашырыць для шэрага суб'ектаў гаспадарання магчымасці атрымання такіх субсідый.

Па ініцыятыве Беларусі вызвалены на два гады ад выплаты ўвазной мытнай пошліны імпарцёры пражы з джутавых валокнаў або іншых тэкстыльных лубяных валокнаў. Гэта сыравіна выкарыстоўваецца, напрыклад, прадпрыемствам ААТ «Віцебскія дываны», а яе аналага ў дзяржавах ЕАЭС няма. Джут расце выключна ў краінах паўднёва-ўсходняй Азіі. Адпаведна, прынятая мера забяспечыць бесперабойную працу вытворцаў дывановых вырабаў», – распавяла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства. 
Тэгі