Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка прыняла ўдзел у пасяджэнні Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы

10/06

 Сёння, 10 чэрвеня 2024 г. у г.Смаленску адбылося пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Удзел у ім праняла намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка.

Парадак дня мерапрыемства ўключаў шэраг актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Адно з ключавых – магчымасці пашырэння супрацоўніцтва ў транспартна-лагістычнай сферы, у тым ліку за кошт выраўноўвання чыгуначных тарыфаў у Расіі і Беларусі.

Бакі абмеркавалі падыходы да стварэння роўных умоў працы ІТ-кампаній: па замяшчэнні праграмнага забеспячэння з недружалюбных краін на прадпрыемствах дзяржсектара і забеспячэнні лічбавага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы ў галіне прамысловасці.

Заслуханы даклады аб выкананні раней прынятых рашэнняў: вывазе праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі асобных відаў беларускіх лесаматэрыялаў і прапрацоўцы пытанняў адмены роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве.

У рамках ініцыятывы расійскага боку адносна сумеснай працы па захаванні агульнай гістарычнай памяці ў план мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы на 2025 год уключаны мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны.

Па выніках пасяджэння прыняты шэраг іншых пратакольных рашэнняў.

Тэгі