Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: тэмпы росту ўзаемных інвестыцый у ЕАЭС у 3 разы вышэйшыя за сярэднесусветныя

02/02
 

Сёння намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка ў складзе ўрадавай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі прыняла ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое праходзіла ў г. Алматы.

На пасяджэнні былі абмеркаваны бягучы стан і перспектывы развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС, план мерапрыемстваў па стварэнню спрыяльных умоў для развіцця электроннага гандлю ў ЕАЭС.

Таксама Міжпраўсавет разгледзеў макраэканамічную сітуацыю ў краінах ЕАЭС і прапановы па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага развіцця.

«Тэмпы росту ўзаемных інвестыцый у Саюзе ў 3 разы вышэй за сярэднесусветныя. За апошнія 2 гады павысілася эканамічная ўстойлівасць усіх краін ЕАЭС. Узровень беспрацоўя ў ЕАЭС знаходзіцца на мінімальным узроўні (3,4%) за апошнія 10 гадоў. Істотна замарудзіліся тэмпы інфляцыі адносна пікавых значэнняў 2022 года», – адзначыла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.

Кіраўнікам урадаў даложаны ход рэалізацыі сумеснага праекта дзяржаў – членаў ЕАЭС па ажыццяўленню паскораных чыгуначных і мультымадальных перавозак сельгаспрадукцыі і харчавання «Еўразійскі аграэкспрэс».

Унесены змяненні ў пералік прыярытэтных інтэграцыйных інфраструктурных праектаў у сферы транспарту дзяржаў - членаў ЕАЭС.

Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі пытанні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння чыгунак дзяржаў-членаў ЕАЭС.

На палях Міжпраўнага савета чыгуначнымі ведамствамі Расіі, Беларусі і Казахстана падпісаны Мемарандум аб прыхільнасці гарманізаванаму развіццю транспартна-лагістычнага патэнцыялу чыгуначнага транспарту дзяржаў-членаў ЕАЭС.

Тэгі