Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: у раёна вялікі патэнцыял у сферы турызму і паслуг

24/05

Аб гэтым заявіла сёння, 24 мая 2024 года, намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка, наведваючы з рабочай паездкай Карэліцкі раён.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прыняла ўдзел у пасяджэнні мясцовага выканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну ў студзені-сакавіку 2024 года. На думку Алесі Абраменкі, рэзервы росту эканомікі раёна звязаны з паглыбленай перапрацоўкай мясцовай сыравіны, развіццём турызму і сферы паслуг.

«Пытаннем асаблівай важнасці застаюцца інвестыцыі. Акцэнт неабходна зрабіць на бізнес-ідэях па стварэнню новых вытворчасцей.

Магчымасці дадаць ёсць і ў іншых галінах. Істотныя рэзервы ёсць у будаўнічай сферы, развіцці турызму. Мірскі замак добра вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. На яго базе можа быць створаны турыстычны кластар з адпаведнай інфраструктурай», – адзначыла намесніца міністра эканомікі.

Рабочы дзень Алесі Абраменка працягнуўся наведваннем вытворчай пляцоўкі рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» Навагрудскага завода газавай апаратуры. Прадпрыемства актыўна займаецца мадэрнізацыяй і тэхналагічным абнаўленнем, пашырае лінейку інавацыйнай прадукцыі.

«Эфектыўныя маркетынгавыя і інвестыцыйныя стратэгіі дазволілі кампаніі ўзмацніць свае вытворчыя магутнасці і ўмацаваць пазіцыі на знешніх рынках.

Каб захаваць і прымножыць гэтыя вынікі, прадпрыемству трэба больш актыўна працаваць на расійскім рынку, у прыватнасці, удзельнічаць у газіфікацыі рэгіёнаў Расіі. Асабліва гэта будзе запатрабавана на цяжкадаступных тэрыторыях, дзе складана пракладаць трубаправоды», –адзначыла намесніца кіраўніка міністэрства. 
Тэгі