Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: Віцебшчыне патрэбны новыя перспектыўныя праекты і вытворчасці

20/02

Аб гэтым заявіла сёння намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка падчас наведвання СЭЗ «Віцебск».

Па выніках 2023 г. асноўныя фінансава-эканамічныя паказчыкі (за выключэннем экспарту) рэзідэнтаў гэтай свабоднай эканамічнай зоны, у параўнанні з 2022-м, выраслі на чвэрць. Склад рэзідэнтаў СЭЗ папоўніўся 3 новымі кампаніямі з заяўленым аб'ёмам інвестыцый у 26 млн дол. Сярод іх і буйны праект па будаўніцтве рыбаперапрацоўчага завода.

Умацаваўся інфраструктурны патэнцыял СЭЗ «Віцебск»: на інвестпляцоўцы «Журжава» (плошча якой 400 га), пабудаваны сеткі электра- і водазабеспячэння, чыгуначная інфраструктура. Усё гэта садзейнічае павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці тэрыторыі.

«Рэгіёну патрэбны новыя праекты і прадпрыемствы, заснаваныя на яго канкурэнтных перавагах і кампетэнцыях.

Адміністрацыі СЭЗ «Віцебск» неабходна надаць новы імпульс сваёй працы па пошуку і прыцягненню на вытворчыя пляцоўкі новых інвестараў, гатовых ажыццявіць падобныя ініцыятывы», – падкрэсліла падчас нарады Алеся Абраменка.

Рабочы дзень намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прадоўжыўся наведваннем двух прадпрыемстваў рэзідэнтаў СЭЗ «Віцебск» Алеся Абраменка азнаёмілася з работай цэнтра комплекснага інжынірынгу ў галіне водазабеспячэння і водаадвядзення ПВУП «Палімерканструкцыя» і ТАА «Белкаралін», якое пабудавала новы завод па вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў. Разам з кіраўніцтвам арганізацый намеснік кіраўніка Міністэрства абмеркавала перспектывы іх далейшага развіцця, магчымасці нарошчвання аб'ёмаў выпуску і пашырэння геаграфіі продажаў у рэгіёны Расійскай Федэрацыі, а таксама шляхі ліквідацыі існуючых бар'ераў для экспарту прадукцыі.

У завяршэнне сваёй рабочай паездкі намеснік міністра эканомікі наведала асаблівую эканамічную зону «Брэміна-Орша».

«Кіруючая кампанія прарабіла вялікую працу. Завершана будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу, узведзены прамысловы модуль, поўнасцю гатовы для вытворчай дзейнасці. Важна, што рэзідэнтамі пачалася рэалізацыя новых праектаў. У прыватнасці, плануецца запусціць прадпрыемства па вытворчасці кандытарскіх вырабаў, а таксама комплекс па перапрацоўцы мяса і мясной прадукцыі. Бачныя перспектывы і далейшага развіцця Брэміна-Орша» - адзначыла Алеся Абраменка. 
Тэгі