Галоўная / Навiны

Андрэй Картун: бізнес толькі тады можа лічыцца стабільным і ўстойлівым, калі арыентуецца на развіццё чалавечага капіталу

20/02
 

Аб гэтым заявіў намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун у апублікаваным сёння інтэрв'ю газеце «Рэспублiка».

Падчас гутаркі намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства з журналістам абмяркоўваліся шляхі павышэння якасці карпаратыўнага кіравання, каб нацыянальны бізнес развіваўся, павышаў сваю канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках і прыносіў максімальную карысць беларускай дзяржаве і грамадству.

На думку Андрэя Картуна, бізнес толькі тады можа лічыцца стабільным і ўстойлівым, калі арыентуецца на развіццё чалавечага капіталу.

«З аднаго боку, гэта ўжо разумеюць прадпрымальнікі. З іншага – крэдытна-фінансавыя арганізацыі ацэньваюць гэтыя рызыкі. Таксама дзяржава дэкларуе, што будуць падтрымлівацца прадпрымальнікі, якія клапоцяцца аб сваіх супрацоўніках, навакольным асяроддзі, фарміруюць якаснае карпаратыўнае ўпраўленне.

Сёння такі падыход – сусветны трэнд. Патрабаванні да сацыяльнай адказнасці бізнесу фарміруюцца ў многіх краінах, у тым ліку ключавых эканамічных партнёраў Беларусі: Расія, Кітай і іншыя. Аб гэтай тэме задумваюцца краіны Афрыкі. Пэўныя патрабаванні прад'яўляюцца не толькі да нацыянальных суб'ектаў гаспадарання, але і да замежных контрагентаў. Таму ESG-падыходы становяцца адной з умоў доступу на рынак. І гэтыя правілы ў той ці іншай ступені даводзіцца выконваць, калі мы хочам выходзіць са сваімі высокамаржынальнымі таварамі на замежныя рынкі», – падкрэсліў намеснік міністра эканомікі.

Значны фрагмент інтэрв'ю датычыўся выпрацоўкі нацыянальных ESG-стандартаў. Як адзначыў Андрэй Картун, у частцы ўплыву на навакольнае асяроддзе і сацыяльнай адказнасці большасць нашых прадпрыемстваў выглядаюць нават вельмі прагрэсіўна, але ў карпаратыўным упраўленні яшчэ ёсць шырокая прастора для ўдасканалення.

«У рамках праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку будзем надаваць значную ўвагу ESG-напрамку. Для пачатку плануем распрацаваць адпаведныя рэкамендацыі, зрабіць нефінансавую справаздачнасць добраахвотнай. На гэтым этапе ключавая мэта – прыцягнуць увагу беларускіх кампаній да гэтага напрамку, у мяккай форме стымуляваць суб'екты гаспадарання ўлічваць яго пры стратэгічным планаванні развіцця бізнесу.

Прадугледжваецца распрацоўка нацыянальнай таксанаміі, у тым ліку для выкарыстання ў развіцці ESG-фінансавання. Бо гэтыя стандарты сведчаць аб доўгачасовым і ўстойлівым развіцці. Таму такая кампанія больш прывабная і для ўнутраных, і для вонкавых фундатараў.

З гэтага пункту гледжання плануецца развіццё ESG-павесткі ў Беларусі. Яна павінна быць заснавана на нацыянальных інтарэсах, насіць прагматычны, арыентаваны на дасягненне практычных мэт характар», – рэзюмаваў Андрэй Картун.

Поўную версію інтэрв'ю чытайце ў свежым нумары газеты "Рэспублiка".

Тэгі