Галоўная / Навiны

Андрэй Картун: нацыянальная сістэма дзяржпланавання адаптуецца да новых умоў эканамічнага развіцця краіны

17/05

Аб гэтым заявіў Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун падчас семінара на тэму «Арганізацыя бюджэтнага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь». Мерапрыемства праходзіла сёння, 17 мая 2024 г., у Авальнай зале Дома Урада з удзелам прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, Камітэта дзяржаўнага кантролю, МПЗ, Мінфіна, Мінэканомікі.

Андрэй Картун расказаў аб выніках праведзенай Мінэканомікі працы па стварэнню істытуцыйных умоў для ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны ў новых умовах.

Першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства падрабязна спыніўся на зменах працэсу планавання і арганізацыі выканання праграмных і прагнозных дакументаў.

«На доўгатэрміновым гарызонце забяспечваецца ўзаемаўвязка праектных ініцыятыў Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу, мэт Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця і задач пяцігадовых праграм з галіновымі стратэгіямі развіцця.

Пэўныя навацыі ёсць і з пункту гледжання мэтапакладання. Пастаноўка задач ажыццяўляецца па прынцыпу – «разумны максімум», а самі задачы каскадуюцца з доўгатэрміновых дакументаў у сярэднетэрміновыя і кароткатэрміновыя.

 Пры фармаванні гадавых прагнозаў захоўваецца наступны падыход: задзейнічаем у поўным аб'ёме ўсе рэзервы для ўстойлівага эканамічнага росту. У якасці «дарожнай карты» для дзяржорганаў, галін і прадпрыемстваў выступае Мэтавы план. У ім дэталёва распісаны задачы для кожнай галіны.

Такім чынам, нацыянальная сістэма дзяржпланавання становіцца больш гнуткай і адаптыўнай да неспрыяльных змен знешніх умоў», – рэзюмаваў Андрэй Картун. 
Тэгі