Галоўная / Навiны

Андрэй Картун: нацыянальныя доўгатэрміновыя прагнозныя дакументы гарманізаваны з мэтамі ўстойлівага развіцця

19/06

Аб гэтым заявіў сёння, 19 чэрвеня 2024 г. Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун на пленарным пасяджэнні Другога Нацыянальнага Форума па ўстойлівым развіцці.

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Ягораў, намеснiк Прэм'ер-міністра Iгар Петрышэнка, Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Багіраў, нацыянальныя каардынатары па ЦУР краін СНД, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, вучоныя, прадстаўнікі дзелавой супольнасці, банкаўскай сферы і грамадскіх аб'яднанняў.

 Першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства выступіў з дакладам аб ключавых прыярытэтах Канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года.

Па словах Андрэя Картуна, НСУР традыцыйна з'яўляецца асноўным інструментам дасягнення Мэт устойлівага развіцця – і гэты падыход не мяняецца.

«Першую нацыянальную стратэгію мы распрацавалі яшчэ ў 1997 годзе. А зараз ідзе актыўная праца над шостай. Яе праект у хуткім часе будзе вынесены на грамадскае і прафесійнае абмеркаванне.

Гэты дакумент цесна ўвязаны з 17-цю Мэтамі ўстойлівага развіцця. У ім гарманічна спалучаюцца «развязкі» комплексных пытанняў эканомікі, экалогіі і сацыяльнай сферы, але пры гэтым МУР адаптаваны да нацыянальных інтарэсаў.

Праект увабраў у сябе такія прыярытэты як сям'я і дэмаграфія, якасная адукацыя, тэхналагічная бяспека, экалогія, канкурэнтнае бізнес-асяроддзе і гэтак далей. Пэўныя навацыі ў ім прадстаўлены і з пункту гледжання стымулявання інавацыйнага развіцця. Мэты НСУР-2040 узаемаўвязаны з праектнымі ініцыятывамі Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу да 2045-га.

 Такім чынам, нацыянальная сістэма дзяржпланавання арыентавана на тое, каб забяспечыць устойлівы эканамічны рост, высокую якасць жыцця людзей, сацыяльную стабільнасць», – падкрэсліў Андрэй Картун. 
Тэгі