Галоўная / Навiны

Андрэй Картун павіншаваў калектыў Міністэрства з Днём эканаміста

28/06
 

30 чэрвеня – асаблівая, памятная дата для кожнага, хто звязаў сваё жыццё з прафесіяй эканаміста. У гэты дзень у далёкім 1921-м у Мінску была створана Дзяржаўная планавая камісія: папярэднік Дзяржплана БССР, адказную місію якога – ствараць будучыню, атрымала ў спадчыну Міністэрства эканомікі.

Сёння, напярэдадні гэтай святочнай даты, калектыў Міністэрства прымаў віншаванні з прафесійным святам.

Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун, адкрываючы мерапрыемства, пажадаў супрацоўнікам моцнага здароўя, творчага натхнення, настойлівасці і стараннасці і, вядома ж, новых прафесійных дасягненняў.

У завяршэнне мерапрыемства супрацоўнікам былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды: Ганаровыя граматы Савета Міністраў, Міністэрства эканомікі, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Падзякі Прэм'ер-міністра і Міністра эканомікі.

Тэгі