Галоўная / Навiны

Андрэй Картун: у 2023-м вырашаны тры ключавыя задачы: апераджальны рост даходаў насельніцтва, нізкая інфляцыя і высокая занятасць

18/01

Аб гэтым заявіў сёння намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун, каменціруючы журналістам дынаміку асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2023 годзе. Як раней паведамляў Нацыянальны статыстычны камітэт, тэмп росту ВУП Беларусі за студзень-снежань склаў 103,9%.

На думку намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства, эфектыўная работа эканомікі забяспечыла значны рост рэальных даходаў насельніцтва.

«За 11 месяцаў яны выраслі больш чым на 6%, заробкі ў намінальным выражэнні ўшчыльную наблізіліся да адзнакі ў 2000 рублёў, а ў рэальным – дадалі больш за 10%. Забяспечаны і рост працоўных пенсій, у намінальным выражэнні – больш чым на 16%. Сярэдняя пенсія па ўзросце ў Беларусі перавысіла 700 рублёў.

Інфляцыя склалася ніжэй мэтавага арыенціру – 5, 8%: гэта адзін з самых нізкі паказчыкаў у рэгіёне. Пры гэтым амаль дзве трэці тавараў раслі ў кошце з тэмпам ніжэйшым за 5%.

Калі казаць аб занятасці, то ў 2023-м здолелі захаваць нізкі ўзровень беспрацоўя – крыху вышэй за 3%. І ключавая, скараціць больш чым у 2,3 разы колькасць занятых няпоўны працоўны дзень і ў 2,7 разы – колькасць прастояў», – адзначыў Андрэй Картун.

Характарызуючы працу эканомікі ў цэлым, намеснік кіраўніка Міністэрства паведаміў, што больш за 90% галін знаходзяцца ў «зялёнай зоне». Бясспрэчным лідэрам у 2023-м выступіла прамысловасць з тэмпам росту па выніках года 107,7 працэнта. Павялічвалі свой уклад і іншыя галіны, такія як будаўніцтва і гандаль.

«Стымулюючыя меры Урада па развіццю інфраструктуры забяспечылі ў студзені-снежні высокія тэмпы ў будаўніцтве – на ўзроўні больш за 110 працэнтаў. Будаўніча-мантажныя работы за 12 месяцаў паскорыліся да 108,2 працэнта.

Працягваецца ўпэўнены рост у гандлі: рознічным – 108,5%, аптовым – 113,3%.

  Як следства, у адносінах да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці складскія запасы на 1 студзеня склалі 65,8 працэнта. Годам раней іх узровень быў прыкметна вышэйшы – 69,4%.

Прырастае і сельская гаспадарка, чаму садзейнічаюць поспехі ў жывёлагадоўлі. Высокую прыбаўку атрымалі па малаку (5,9%), мясу жывёлы і птушкі (на 3,1%)», – адзначыў Андрэй Картун.

Як падкрэсліў у сваім выступленні намеснік Міністра эканомікі, высокі попыт на айчынную прадукцыю захоўваецца і на знешніх рынках.

«Коштавыя аб'ёмы экспарту максімальныя за апошнія 11 гадоў. Коштавы аб'ём тавараў за 11 месяцаў дасягнуў практычна 37 млрд дол. Гэтаму спрыяюць рост попыту на ключавым для нас рынку Расійскай Федэрацыі і рост продажаў у Кітай, краіны Азіі, Лацінскай Амерыкі. Важна, што сальда знешняга гандлю застаецца станоўчым – «плюс» 0,7 млрд. дол.

Інвестыцыі ў асноўны капітал рэкордныя з лістапада 2018 г. (114, 8%) і працягваюць дадаваць. Пры гэтым апераджальнымі тэмпамі, амаль на трэць, павялічыліся расходы на набыццё машын і абсталявання. Разлічваем, што ўжо ў бліжэйшай перспектыве гэта дазволіць значна павысіць канкурэнтаздольнасць нашых тавараў на знешніх рынках і нашы магчымасці для далейшага эканамічнага развіцця», – рэзюмаваў Андрэй Картун. 
Тэгі