Галоўная / Навiны

Дзмітрый Клімянкоў: у 2023-м у рамках рэалізацыі праграмы «Адзін раён - адзін праект» створана больш за 3,5 тысячы новых працоўных месцаў

03/04
 

Аб гэтым расказаў у інтэрв'ю журналісту тэлеканала «РТР-Беларусь»намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Мінэканомікі Дзмітрый Клімянкоў.

Па словах прадстаўніка міністэрства, летась завершана рэалізацыя 19 праектаў, створана больш за 3,5 тысячы новых працоўных месцаў.

«Па колькасці завершаных праектаў лідзіруюць Гомельская, Магілёўская і Віцебская вобласці. Сярод іх такі значны для краіны праект як стварэнне прадпрыемства па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон Магілёў». Яго рэалізацыя дазволіць устараніць імпартную залежнасць Беларусі ў тэхнічным вугляродзе, без якога немагчыма вытворчасць шын, пластыкаў, палімераў, штучных валокнаў. ААТ «Ольса» завершаны праект па стварэнню высокатэхналагічнай вытворчасці мэблі з элементамі лічбавай фабрыкі. Рэалізаваны праекты ў харчовай прамысловасці на Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы, Слуцкім сыраробным камбінаце і іншых прадпрыемствах», – распавёў Дзмітрый Клімянкоў.

Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення, ініцыятыва «Адзін раён – адзін праект» шырока запатрабавана ў рэгіёнах. У шэрагу раёнаў рэалізуецца ўжо больш за тры такія праекты.

«У бягучым годзе пул праектаў налічвае ўжо 190 праектаў коштам 8 млрд рублёў са стварэннем больш за 9,5 тысяч працоўных месцаў. Аб'ём інвестыцый на 2024-ы складае каля 1,5 млрд рублёў, што на 0,5 млрд рублёў больш, чым у мінулым.

На гэты год запланавана завяршэнне больш 50 праектаў. Напрыклад, на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання будзе асвоена вытворчасць новага пакалення вырабаў для перспектыўных рухавікоў; у Вілейскім і Мядзельскім раёнах – асобных відаў элітных сыроў з блакітнай і белай цвіллю і іншых відаў харчовай прадукцыі.

Працягнецца рэалізацыя значных для краіны праектаў па будаўніцтве агрэгата вытворчасці карбаміду на ААТ «Гродна Азот», цэха па вытворчасці паперы на Светлагорскім ЦКК; на ААТ «Беллакт» прадугледжана будаўніцтва новага цэха сухога дзіцячага харчавання па стандартах GMP», – рэзюмаваў прадстаўнік міністэрства.

Тэгі