Галоўная / Навiны

Дзмітрый Красоўскі: Расія - стратэгічны партнёр Беларусі з пункту гледжання знешняга гандлю і ўзаемнага інвесціравання

09/04

Аб гэтым заявіў у апублікаваным сёння інтэрв'ю газеце «Рэспублiка» дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Дзмітрый Красоўскі.

  Кіраўнік НАІП у гутарцы з журналістам расказаў аб удзеле агенцтва ў працы па агрэгацыі і аналізе патрэбнасцей флагманаў расійскай эканомікі, якія нашы прадпрыемствы могуць задаволіць.

«Мы іх уважліва аналізуем і вычляняем тыя напрамкі і праекты, у якіх патэнцыйна можа паўдзельнічаць Беларусь. І з пункту гледжання паставак прадукцыі, і з пункту гледжання прыцягнення ў нашу краіну інвестараў для стварэння новых або развіцця існуючых вытворчасцей пад стратэгію буйных расійскіх кампаній. На працягу двух месяцаў плануем сфармуляваць набор ідэй, з якімі потым можна выходзіць на перамовы з расейскімі партнёрамі. Натуральна, будзем прыцягваць патэнцыйна зацікаўленых беларускіх суб'ектаў гаспадарання. Яны і будуць ключавымі перагаворшчыкамі, а НАІП выступіць перагаворнай пляцоўкай і забяспечыць аналітычнае суправаджэнне гэтай ініцыятывы», – растлумачыў Дзмiтрый Красоўскі.

Дырэктар НАІП нагадаў, што ўжо праведзены два масты з прадстаўнікамі бізнесу Камчацкага краю, адзін — са Смаленскай вобласцю.

  «Такія мерапрыемствы дапамагаюць выяўляць кампаніі, якіх патэнцыйна можа цікавіць супрацоўніцтва з Беларуссю. Па іх выніках мы фарміруем базу кантактаў і ў далейшым ужо з ёй працуем.

Акрамя таго, масты фарміруюць базавае разуменне магчымасцей Беларусі. З кожным рэгіёнам Расіі ў Беларусі арганізаваны двухбаковыя рабочыя групы па развіццю супрацоўніцтва. Да нас прыязджаюць дэлегацыі, у якія ўваходзяць і прадстаўнікі бізнэсу. І масты дазволяць прадпрымальнікам падчас наведвання нашай краіны працаваць больш кропкава, адразу разумеючы, якія прадпрыемствы і вытворчасці ім цікава наведаць», – рэзюмаваў дырэктар НАІП.

 

Поўную версію інтэрв'ю чытайце ў свежым нумары газеты «Рэспублiка». 
Тэгі