Галоўная / Навiны

Ірына Бабачонак: Закон дазваляе індывідуальнаму прадпрымальніку маштабаваць сваю справу без страты напрацаванага бізнэс-багажу

07/05

Аб гэтым заявіла намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак у эфіры праграмы «По существу» тэлеканала «СТВ», прысвечанай навацыям Закона «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности».

Ірына Бабачонак падрабязна расказала пра ключавы ноў-хаў дакумента – спрошчаны пераход са статусу індывідуальнага прадпрымальніка ў фармат юрыдычнай асобы з захаваннем усіх правоў і абавязацельстваў.

«Мы бачым сітуацыі, калі IП «саспеў» для далейшага росту, хацеў бы наняць чацвёртага, пятага, шостага работніка. Але адзіны шлях для яго сёння – цалкам спыніць свой бізнэс ва ўстаноўленым парадку і, па сутнасці, пачаць яго зноўку, з нуля. Прапанаваны Законам парадак дае права перайсці ў новы фармат без прыпынення дзейнасці і з захаваннем усяго напрацаванага бізнес-багажу. Іншымі словамі, рэгіструеш юрыдычную асобу і атрымліваеш магчымасць для далейшага развіцця з дасягнутага ўзроўню», – патлумачыла намеснік дырэктара Дэпартамента.

Значная частка дыскусіі была прысвечана праектам пералікаў відаў дзейнасці, дазволеных для індывідуальных прадпрымальнікаў, рамеснікаў і «самазанятых». Як адзначыла Ірына Бабачонак, праца над пералікамі вялася з 2023 года, і працэс быў публічным і адкрытым.

«Фармуючы дадзеныя пералікі, мы імкнемся ўлічыць інтарэсы ўсіх зацікаўленых груп: дзяржавы, бізнесу і грамадства.

У ліку асноўных прынцыпаў падрыхтоўкі пералікаў – захаванне рэгіянальнай збалансаванасці. Таму з высокай ступенню верагоднасці ў пералікі трапяць раздробны гандаль, транспартныя паслугі, іншыя віды дзейнасці, якія прынцыповыя для забеспячэння сацыяльных стандартаў у малых гарадах і сельскай мясцовасці.

Не менш значнае пытанне – абарона правоў спажыўцоў. Асабліва, калі гаворка ідзе пра такія сферы, як адукацыя ці ахова здароўя. Тут павінны быць захаваны выбудаваныя дзяржавай «ахоўныя» прылады. Справа нават не ў тым, у якім фармаце будзе ажыццяўляцца від дзейнасці, а ў алгарытме допуску да аказання адпаведных паслуг або выканання работ», – рэзюмавала прадстаўнік Мінэканомікі. 
Тэгі