Галоўная / Навiны

Ірына Калянчак: актыўнае ўзаемадзеянне па сумесных праграмах супрацоўніцтва Беларусі і Кітая павышае іх эфектыўнасць

12/06
 

Аб гэтым заявіла сёння, 12 чэрвеня 2024 г., начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Мінэканомікі Ірына Калянчак, выступаючы з прывітальным словам на цырымоніі адкрыцця Семінара па фінансавай практыцы для Рэспублікі Беларусь, які праходзіць у Цэнтральным фінансава-эканамічным універсітэце (КНР, г.Пекін).

Мерапрыемства было арганізавана Цэнтральным фінансава-эканамічным універсітэтам пры падтрымцы Міністэрства камерцыі КНР і накіравана на абмен вопытам у фінансавай сферы і інвестыцыях.

Ірына Калянчак падзякавала кіраўніцтву ўніверсітэта за запрашэнне прайсці навучанне па ключавых фінансавых напрамках, акрэсліўшы ў сваім выступленні важнасць узаемадзеяння па розных напрамках і сумесных праграмах супрацоўніцтва з КНР.

«Іх рэалізацыя будзе больш паспяховай, калі мы будзем разумець і выкарыстоўваць агульныя фінансавыя практыкі», – адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення.

Ад імя ўніверсітэта з прывітальным словам да беларускіх удзельнікаў звярнуліся намеснік дырэктара Інстытута бесперапыннай адукацыі Цзі Чуаньву і прадстаўнік Інстытута замежных моў Чжун Ці. Арганізатары семінара цёпла віталі ўдзельнікаў, адзначаючы ў сваіх выступленнях важнасць развіцця супрацоўніцтва і абмену досведам і ведамі ў фінансавай сферы паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

 У складзе беларускай каманды ўдзел у Семінары прынялі прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Тэгі