Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: Беларусь адкрыта для перспектыўных ініцыятыў егіпецкіх інвестараў

05/05

Сёння, 5 мая 2026 г., у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрыя Чабатара з міністрам інвестыцый і знешняга гандлю Арабскай Рэспублікі Егіпет Махамедам Фарыдам Салехам.

Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Удзельнікі падкрэслілі значны патэнцыял узаемадзеяння і пазначылі неабходнасць вызначыць прыярытэтныя напрамкі, якія адказваюць узаемным інтарэсам.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі сумеснай працы па інвестыцыйнаму трэку, што будзе спрыяць умацаванню эканамічных сувязяў паміж Беларуссю і Егіптам.