Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: Беларусь гатова пашыраць гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Турцыяй

26/04

Аб гэтым заявіў сёння, 26 красавіка 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэм Ышыкам.

 Паводле слоў кіраўніка эканамічнага ведамства, інтэнсіўныя двухбаковыя кантакты на розных узроўнях дапамаглі нашым краінам наладзіць збалансаванае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

Міністр эканомікі падкрэсліў, што Турцыя – адзін з перспектыўных гандлёвых партнёраў Беларусі.

«Па выніках 2023 года Турцыя займае 6-е месца па аб'ёме ўзаемнага тавараабароту і 8-е месца па экспарце тавараў сярод нашых гандлёвых партнёраў. Важна, што ў цэлым узаемны гандаль мае станоўчую дынаміку: трэці год запар тавараабарот перавышае мільярдны рубеж.

За апошнія 4 гады дадатная дынаміка назіраецца ў гандлі паслугамі. Мінэканомікі, са свайго боку, гатова да прадаўжэння перагавораў па Пагадненню аб свабодным гандлі паслугамі.

Яшчэ адзін рэзерв актывізацыі нашага ўзаемадзеяння бачым у інтэнсіфікацыі інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Беларусь гатова пашыраць напрамкі двухбаковага інвестыцыйнага ўзаемадзеяння», – адзначыў Юрый Чабатар. 
Тэгі