Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: Беларусь гатова садзейнічаць прасоўванню ініцыятыў іранскіх інвестараў па рэалізацыі ўзаемавыгадных інвестпраектаў

27/03

 Аб гэтым заявіў Міністр эканомікі Юрый Чабатар на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Рэспубліцы Беларусь Алірэзай Санеі, якая адбылася 27 сакавіка 2024 года ў Мінэканомікі.

Юрый Чабатар адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні ўзаемадзеяння.

Паводле слоў кіраўніка эканамічнага ведамства, новы імпульс адносінам нашых краін надалі дамоўленасці па выніках візіту ў Іран Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку ў сакавіку 2023 года. А рэалізацыя мерапрыемстваў Дарожнай карты ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі на 2023-2026 гады будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці дыялога па шырокім спектры пытанняў.

Міністр эканомікі падкрэсліў, што Іран - адзін з перспектыўных гандлёвых партнёраў Беларусі.

«Узаемны тавараабарот паміж нашымі краінамі з 2021 года вырас больш як у 3 разы. Экспарт тавараў павялічыўся больш як у 6 разоў. Але ў нас яшчэ ёсць значны патэнцыял у сферы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Беларусь гатова садзейнічаць прасоўванню ініцыятыў іранскіх інвестараў, якія дазволяць нам рэалізоўваць узаемавыгадныя інвестыцыйныя праекты», - адзначыў Юрый Чабатар.

Кіраўнік міністэрства таксама расказаў аб рабоце беларускай эканомікі ва ўмовах знешняга націску. Міністр падкрэсліў, што нашым краінам удалося перастроіцца ў новых рэаліях і прыняць неабходныя меры па мінімізацыі наступстваў абмежаванняў.

Тэгі