Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з ЮНІДА ў галіне рэгіянальнага прамысловага развіцця

05/06
 

 Аб гэтым заявіў сёння, 5 чэрвеня 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар у ходзе сустрэчы з місіяй экспертаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА). Мерапрыемства адбылося ў Міністэрстве эканомікі.

Мэта візіту ў Рэспубліку Беларусь гэтай дэлегацыі - маніторынг рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Садзейнічанне ўкараненню тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі ў Магілёўскай вобласці Беларусі", а таксама абмеркаванне падрыхтоўкі новых праектаў, ініцыіраваных беларускім бокам.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны вынікі ацэнкі патэнцыялу прымянення тэхналогій Індустрыі 4.0 у Магілёўскай вобласці і ўзровень гатоўнасці вобласці да лічбавай трансфармацыі і ўкаранення тэхналогій Індустрыі 4.0, а таксама стварэнне лічбавай платформы Тэхнапарк 4.0 і аснашчэнне абсталяваннем доследна-дэманстрацыйнага цэнтра ў Беларуска-Расійскім універсітэце.

Юрый Чабатар падкрэсліў зацікаўленасць Мінэканомікі ў перадачы міжнароднага вопыту і аказанні паслуг міжнароднымі экспертамі ЮНІДА па падтрымцы ўкаранення беражлівай вытворчасці.

Бакамі намечаны далейшыя крокі па актывізацыі ўзаемадзеяння ў рамках укаранення тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі, абмеркаваны перспектыўныя падыходы па падтрымцы з боку ЮНІДА сацыяльна-эканамічнага і інавацыйнага развіцця рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

Тэгі