Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: беларуская эканоміка павінна развівацца апераджальнымі тэмпамі адносна сусветнай

05/02
 

Аб гэтым заявіў Міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю праграме «Наше время» тэлеканала «ОНТ».

На думку кіраўніка эканамічнага ведамства, галоўным вынікам 2023 года стаў рост дабрабыту нашых грамадзян.

«Сярэдні заробак за мінулы год перавысіў 1900 рублёў, а ў снежні склаў 2200 рублёў. Працоўныя пенсіі дасягнулі адзнакі 700 рублёў.

Другое, на што сёння і заўсёды людзі зважаюць, гэта цэны. Інфляцыя ў мінулым годзе была на мінімальным узроўні – 5, 8%. Гэта значна ніжэй за тыя прагнозы, якія мы ставілі, і значна менш, чым у большасці нашых краін-суседзяў.

Што нас радуе з пазіцыі драйвераў росту, дык гэта тое, што мы забяспечылі рост за кошт машынабудавання, высокатэхналагічных галін. Машыны, абсталяванне, станкі – па многіх пазіцыях мы дасягнулі максімальных аб'ёмаў вытворчасці і экспарту», – падкрэсліў Юрый Чабатар.

Паводле слоў Міністра эканомікі, летась была пастаўлена вельмі высокая планка па росце інвестыцый, і гэта аказалася правільным рашэннем.

«Рэальны сектар эканомікі пачаў істотна абнаўляцца: інвестыцыі ў новае абсталяванне былі на ўзроўні 130 працэнтаў. Фактычна гэта рост канкурэнтаздольнасці, з'яўленне новых відаў прадукцыі, што асабліва актуальна ў Год якасці. Ствараючы новыя вытворчасці, мы ствараем базу для росту ў наступныя гады. Адпаведна, гэта і новыя працоўныя месцы, асабліва ў рэгіёнах», – заявіў Юрый Чабатар.

Значны фрагмент інтэрв'ю Міністра быў прысвечаны дынаміцы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

«Як з нашага, так і з расейскага боку бачым павелічэнне экспарту. З боку Рэспублікі Беларусь максімальныя аб'ёмы экспарту ўжо другі год запар. Мы істотна нарошчваем сваю прысутнасць у высокатэхналагічных галінах, у машынабудаванні. У мінулым годзе наша доля ў расійскім імпарце дасягнула 9%.

Не менш важна, што беларускія і расійскія прадпрыемствы гатовы выходзіць сумесна на новыя знешнія рынкі. Падпісаны дэкрэт аб тэхналагічных аперацыях. Тым самым фактычна мы даем старт новай веху ў прамысловасці.

Прыняты шэраг рашэнняў па стварэнню сумесных лічбавых прадуктаў у сферы падатковага, мытнага рэгулявання, фітасанітарнага кантролю і гэтак далей. У будучыні гэта дазволіць яшчэ больш павялічыць тавараабарот», – адзначыў Юрый Чабатар.

Адказваючы на пытанне аб планах на бягучы год, кіраўнік Міністэрства звярнуў увагу, што беларуская эканоміка стала максімальна адаптыўнай.

«З улікам досведу мінулых гадоў мы ўжо разумеем, як трэба рэагаваць на разнастайныя шокі. Мы зыходзім з канцэпцыі таго, што наша эканоміка павінна развівацца апераджальнымі тэмпамі адносна сусветнай.

Таму на гэты год пастаўленыя амбіцыйныя задачы: забяспечыць рост ВУП на 3,8%, рэальных даходаў насельніцтва – на 3,5% і экспарту – на 7,6%», – рэзюмаваў Юрый Чабатар.

Тэгі