Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: дзяржава працягне падтрымліваць прадпрыемствы, якія рэалізуюць імпартазамяшчальныя праекты

26/01

Аб гэтым заявіў сёння Міністр эканомікі падчас наведвання прадпрыемстваў холдынгу «АМКАДОР» у Лагойскім раёне.

Кіраўнік эканамічнага ведамства абмеркаваў з кіраўніцтвам кампаніі магчымасці нарошчвання выпуску айчынных аналагаў імпартнай тэхнікі і камплектуючых, павелічэння паставак прадукцыі на знешнія рынкі.

«Механізмы падтрымкі праектаў прапануе абноўлены Закон «Аб інвестыцыях»: гэта і пашыраны пакет ільгот і прэферэнцый, і магчымасць закупкі дзяржавай часткі прадукцыі, бюджэтныя трансферты.

Арыенцірам для вытворчага бізнесу служыць пералік прадукцыі, якая адносіцца да імпартазамяшчальнай. У ім больш за 2700 пазіцый: ад прадуктаў харчавання да складаных вырабаў.

Вытворцы такой прадукцыі таксама могуць разлічваць на дзяржпадтрымку на выгадных умовах.

У гэтым годзе будзе пашырана падтрымка экспарцёраў пад новыя кантракты ў рамках Указаў Прэзідэнта № 534 і № 466.

Застаецца адкрытым пералік інтэграцыйных праектаў. Праз гэты механізм вытворчасць запатрабаванай у Саюзнай дзяржаве прадукцыі таксама можа быць дадаткова прафінансавана.

Такім чынам, дзяржава працягне падтрымліваць канкурэнтаздольныя прадпрыемствы, гатовыя рэалізаваць новыя перспектыўныя праекты, павялічваць аб'ём вытворчасці і экспартны патэнцыял», – рэзюмаваў Юрый Чабатар. 
Тэгі