Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: дзяржпраграмы садзейнічаюць дасягненню прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны

12/06

Аб гэтым заявіў журналістам сёння, 12 чэрвеня 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар перад пачаткам пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў па пытаннях эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм.

Па словах кіраўніка эканамічнага ведамства, дзякуючы дзяржпраграмам за мінулыя тры гады інвеставана ў інфраструктуру, мадэрнізацыю дзейных і стварэнне новых прадпрыемстваў больш за 40 млрд рублёў. Атрымана звыш $33 млрд экспартнай выручкі за кошт рэалізацыі розных мерапрыемстваў у рамках дзяржпраграм. Сярэдні ахоп дзяржпраграмамі расходаў бюджэту за тры гады склаў 82 працэнты.

«Аднак, у канчатковым рахунку, дзяржпраграмы павінны садзейнічаць павышэнню ўзроўню жыцця на месцах – гэта самы зразумелы для людзей крытэрый. І шмат у чым гэта ўдаецца забяспечыць.

Напрыклад, у рамках дзяржпраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» ў 2021-2023гг. 46 населеных пунктаў палепшылі якасць пітной вады. Пабудавана больш за 500 станцый абезжалезвання і больш за 30 ачышчальных збудаванняў.

А з дапамогай дзяржпраграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» за 3 гады мы аказалі падтрымку больш як 550 суб'ектам гаспадарання, а таксама стварылі дадаткова 700 працоўных месцаў.

Усё гэта – вынікі і эфектыўнасць рэалізацыі кожнай з дзяржпраграм», – адзначыў Юрый Чабатар. 
Тэгі