Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар і Максім Рашэтнікаў падпісалі Комплекс мерапрыемстваў па стымуляванні інвестыцыйнай актыўнасці

15/04

Сёння, 15 красавіка 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар у складзе ўрадавай дэлегацыі прыняў удзел у перагаворах Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанка са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным у г. Маскве.

Адным з ключавых пунктаў парадку дня сталі пытанні інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. У мэтах надання імпульсу ўзаемадзеянню ў сферы інвестыцый Міністр эканомікі Юрый Чабатар і Міністр эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Максім Рашэтнікаў падпісалі Комплекс мерапрыемстваў па стымуляванні інвестыцыйнай актыўнасці дзвюх краін.

Дакумент прадугледжвае развіццё механізмаў і інструментаў для прыцягнення капіталу, паглыбленне супрацоўніцтва ў крэдытна-фінансавай і навукова-тэхнічнай сферах, з вызначэннем асноўных напрамкаў інвестыцыйнай работы ў рэальным сектары эканомікі.

«Для Беларусі Расiя – ключавы эканамічны партнёр і адна з асноўных крыніц капіталу.

Аб'ём расійскіх інвестыцый у Беларусь за мінулы год склаў 5,1 млрд. долараў, павялічыўшыся ў параўнанні з узроўнем 2022-га амаль на трэць. Колькасць арганізацый з расійскім капіталам у нашай краіне склала 2260.

Інвестыцыі Беларусі ў Расію за апошнія 5 гадоў выраслі на 45 працэнтаў і іх аб'ём супастаўны з расійскімі інвестыцыямі ў рэспубліку.

Расійскім інвестарам у Беларусі цікавы праекты ў лагістыцы, перапрацоўцы нафты і газу і фінансавых паслугах. Беларускія інвестыцыі ў Расіі сканцэнтраваны ў вытворчасці машын і абсталявання, – паведаміў Юрый Чабатар.

Падпісаны дакумент будзе садзейнічаць рэалізацыі новых перспектыўных праектаў на тэрыторыі Беларусі ў першую чаргу ў рамках сумесных праграм імпартазамяшчэння з выкарыстаннем дзейных механізмаў падтрымкі (СЭЗ, Парк Вялікі камень), так і абноўленых у рамках Закона аб інвестыцыях: інвестыцыйныя дагаворы, спецыяльны інвестыцыйны дагавор, прэферэнцыйныя праекты, бюджэтныя трансферты. 
Тэгі