Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: малому вытворчаму бізнесу трэба больш актыўна кааперавацца з буйнымі прадпрыемствамі

14/06

Аб гэтым заявіў сёння, 14 чэрвеня 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас сваёй паездкі ў Лёзненскі раён Віцебскай вобласці.

Кіраўнік эканамічнага ведамства правёў у райвыканкаме асабісты прыём грамадзян, а таксама наведаў ТАА «СтыльБрус» і правёў сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства.

«Святлодыёды – гэта прадукт, які вельмі запатрабаваны на ўнутраным рынку, і яго айчынныя аналагі, безумоўна, будуць карыстацца ўстойлівым попытам з боку буйных прамысловых прадпрыемстваў.

Падобная кааперацыя забяспечыць малы вытворчы бізнес стабільным партфелем заказаў і доступам да фінансавай падтрымкі на выгадных умовах – адпаведныя механізмы прапануе абноўленае заканадаўства.

У перспектыве, такое супрацоўніцтва дасць магчымасць пашырыць асартымент, павысіць канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі, больш упэўнена сябе адчуваць і на расійскім рынку.

 Для вас і рэгіёна ў цэлым– гэта новыя працоўныя месцы і перспектывы», – адзначыў у гутарцы з работнікамі Юрый Чабатар.

Рабочы дзень Міністра эканомікі прадоўжыўся наведваннем ПГУП «Камунарка-Лiёзна». Прадпрыемства ўдзельнічае ў ініцыятыве «Адзін раён-адзін праект», будуе цэх па вырабе цукерак з сухога малака.

«Новы ласунак – гэта смачны і карысны прадукт на аснове мясцовай сыравіны. Гэта дапаможа знізіць сабекошт, лакалізаваць ланцужкі дабаўленай вартасці, фармаваць прывабныя цэнавыя прапановы.

Ваша якасная прадукцыя напэўна знойдзе свайго спажыўца ў Беларусі і за яе межамі», – падкрэсліў Юрый Чабатар. 
Тэгі