Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: мы паступальна нарошчваем свой эканамічны патэнцыял

24/04
 

Аб гэтым заявіў Міністр эканомікі і дэлегат Усебеларускага народнага сходу Юрый Чабатар у інтэрв'ю праграме "Панарама" тэлеканала "Беларусь-1" напярэдадні адкрыцця 7-га УНС.

  Кіраўнік эканамічнага ведамства нагадаў, што ў 2023-м эканоміка Беларусі прырастала з тэмпамі, вышэйшымі за сярэднесусветныя, і аналагічная задача пастаўлена на бягучы год.

«Мы бачым, што стаўка на паглыбленне супрацоўніцтва з дружалюбнымі дзяржавамі і краінамі «далёкай дугі» сябе апраўдала. Экспарт актыўна рос у мінулым годзе. У бягучым ён таксама павялічыўся - у фізічных аб'ёмах, больш як на 10 працэнтаў. Галоўным следствам стабільных продажаў стаў рост даходаў насельніцтва ў рэальным выражэнні, гэта значыць, за вылікам інфляцыі. У 2023-м іх тэмп перавысіў 6%, у 2024-м - ушчыльную наблізіўся да 7%. Сярэдняя зарплата вырасла яшчэ больш - на 12%.

Яшчэ адно дасягненне - у галіне інвестыцыйнай палітыкі. У мінулым годзе па інвестыцыях мы прыраслі больш чым на 10%. У 2024-м планка таксама высокая: трэба рэалізаваць 190 праектаў праграмы "Адзін раён-адзін праект". Рэгіёны актыўна ўдзельнічаюць у гэтай ініцыятыве. Таму мы падрыхтавалі праект рашэння аб дапаўненні пераліку 25 новымі праектамі.

Таксама на кантролі рэалізацыя імпартазамяшчальных праектаў - іх каля 80. Гэта таксама наш рэзерв будучага эканамічнага росту», - растлумачыў Юрый Чабатар.

Па просьбе журналіста кіраўнік Міністэрства пералічыў напрамкі, на якіх у будучай пяцігодцы неабходна зрабіць акцэнт.

«Найперш прыярытэтам для нашай адкрытай эканомікі з'яўляецца экспарт. Больш за 60 працэнтаў прадукцыі прамысловасці і АПК сёння пастаўляецца на знешнія рынкі. Адпаведна, якасць тавараў і іх продаж застаюцца для нас галоўнымі задачамі.

Другое - імпартазамяшчэнне. Яно дае магчымасць ствараць патэнцыял для развіцця нашага прамысловага комплексу. У прынцыпе, з гэтых праектаў "вырастаюць" будучыя экспартаарыентаваныя прадпрыемствы.

І трэцяе - дабрабыт насельніцтва, павышэнне рэальных даходаў, якасці аказваемых сацыяльных паслуг», - рэзюмаваў Юрый Чабатар.

Тэгі