Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: перспектывы развіцця Маладзечна і Дзяржынска звязаны з рэалізацыяй праектаў у машынабудаванні

23/02

Аб гэтым заявіў сёння Міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.

Рабочы дзень Юрыя Чабатара пачаўся з наведвання ВРУП «Маладзечанскі завод парашковай металургіі». З кіраўніцтвам прадпрыемства кіраўнік эканамічнага ведамства абмеркаваў перспектыўныя планы развіцця. У прыватнасці, гаварылі аб магчымасцях арганізацыі на пляцоўцы завода вытворчасці камплектуючых для прадпрыемстваў аўтатрактарнага комплексу.

  Юрый Чабатар таксама прыняў удзел у пасяджэнні Маладзечанскага райвыканкама, дзе падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну ў 2023 годзе.

На думку кіраўніка Міністэрства, перспектывы развіцця раёна цесна звязаны з эфектыўнай працай прамысловасці.

«Маладзечна – адзін з найбуйнейшых індустрыяльных цэнтраў вобласці, які валодае кваліфікаванымі кадрамі, добрай вытворчай і рэсурснай базай. Такі магутны патэнцыял дае магчымасць аператыўна наладзіць выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі на дзеючых прадпрыемствах, спрашчае стварэнне новых вытворчасцей і прадуктаў. У гэтым вялікая канкурэнтная перавага раёна, абапіраючыся на якую сёння неабходна выбудоўваць стратэгію развіцця рэгіёну.

Ёсць магчымасці росту і ў іншых галінах. Рэзервы бачым у будаўніцтве, асабліва ў частцы інфраструктуры, а таксама ў сельскай гаспадарцы, развіцці турызму»,– адзначыў Юрый Чабатар.

Рабочы дзень Міністра эканомікі прадоўжыўся наведваннем шэрага прадпрыемстваў холдынгу «Амкадор» у Дзяржынскім раёне. Міністр азнаёміўся з ходам выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы «Адзін раён-адзін праект».

Так, на пляцоўцы ЗАТ «Амкадор-УНІКАБ» Юрый Чабатар паглядзеў, як рэалізуецца інвестпраект па стварэнню вытворчасці імпартазамяшчальных вілачных пагрузчыкаў і кабін новага пакалення.

«Такая тэхніка будзе запатрабаваная не толькі ў Беларусі, але і на рынках дружалюбных дзяржаваў. Прадпрыемствы, якія рэалізуюць такія ініцыятывы, атрымаюць падтрымку з боку дзяржавы, і ў перспектыве будуць мець стабільны партфель заказаў, упэўнена глядзець у будучыню», – падкрэсліў Міністр эканомікі. 
Тэгі