Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: прадпрыемствам неабходна больш актыўна асвойваць вытворчасць новых відаў прадукцыі

19/04
 

Аб гэтым заявіў сёння, 19 красавіка 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар, знаходзячыся ў рабочай паездцы ў Шчучынскім раёне.

Кіраўнік эканамічнага ведамства наведаў ТАА «Праймілк» і сустрэўся з працоўным калектывам. Цэнтральнай тэмай гутаркі Юрыя Чабатара з работнікамі прадпрыемства стаў статус і роль Усебеларускага народнага сходу, першае пасяджэнне якога адбудзецца ўжо на наступным тыдні.

Як адзначыў Міністр эканомікі, Усебеларускі народны сход стаў сімвалам народнага адзінства, а яго новы статус садзейнічае канструктыўнаму дыялогу прадстаўнікоў усіх сфер грамадства.

«Адной з асноўных функцый міністэрства з'яўляецца распрацоўка ключавых стратэгічных дакументаў, якія вызначаюць сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Таму мы будзем актыўна ўзаемадзейнічаць з дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу.

Інтэнсіўныя кантакты дазволяць улічваць ужо на першапачатковым этапе распрацоўкі дакументаў інтарэсы максімальнай колькасці зацікаўленых», – растлумачыў Юры Чабатар.

Рабочы дзень кіраўніка міністэрства працягнуўся наведваннем Шчучынскага завода «Аўтаправод». Прадпрыемства актыўна ўдзельнічае ў вытворчай кааперацыі з прамысловымі гігантамі, нарошчвае долю інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці.

«Устойлівы партфель заказаў дазваляе інвеставаць у мадэрнізацыю і далейшае развіццё. Каб захаваць набраны тэмп, прадпрыемству неабходна асвойваць вытворчасць новых відаў тавараў з акцэнтам на імпартазамяшчальнай інавацыйнай прадукцыі з высокім экспартным патэнцыялам. Такія праекты атрымаюць падтрымку і з боку дзяржавы», – адзначыў Юрый Чабатар.

Таксама кіраўнік эканамічнага ведамства азнаёміўся з ходам выканання інвестпраекта ў рамках праграмы «Адзін раён – адзін праект», які рэалізуецца на пляцоўцы ТАА «ЛОГАЛ-АГРА». Прадпрыемства плануе пабудаваць новы комплекс па вытворчасці субстрата для вырошчвання грыбоў.

«Такія праекты даюць магчымасць ствараць новыя рабочыя месцы ў рэгіёнах і насыціць унутраны рынак высакаякаснымі беларускімі прадуктамі», – падкрэсліў Міністр.

Тэгі