Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар правёў рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам Рэспублікі Саха (Якуція)

07/06
 

7 чэрвеня 2024 г. Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Чабатар на палях 27-га Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму правёў рабочую сустрэчу з Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Саха (Якуція) пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі - Першым намеснікам Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція) Андрэем Фядотавым.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні:

-гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Саха (Якуція). Бакі пагадзіліся з неабходнасцю пашырэння наменклатуры беларускіх тавараў, якія пастаўляюцца ў дадзены расійскі рэгіён;

- ход рэалізацыі Плана мерапрыемстваў на 2021-2024 гады па рэалізацыі Пагаднення аб гандлёва-эканамічным і культурным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі. Дасягнута дамоўленасць пачаць работу па падрыхтоўцы праекта Плана на наступны перыяд;

- тэрміны візіту беларускай дэлегацыі ў Рэспубліку Саха (Якуція).

З расійскага боку ў сустрэчы таксама прынялі ўдзел Міністр па знешніх сувязях і справах народаў Рэспублікі Саха (Якуція) Гаўрыл Кірылін і намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Саха (Якуція) пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Яўген Пятроў.

Тэгі