Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы

30/01

Міністр эканомікі Юрый Чабатар у складзе ўрадавай дэлегацыі ўдзельнічаў у пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ў г. Санкт-Пецярбург.

На пасяджэннi было разгледжана 16 пытанняў.

Падведзены вынікі выканання базавага дакумента «Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады», падпісаны аналагічны дакумент на чарговы трохгадовы перыяд, а таксама дэкрэт аб асобных пытаннях рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі і Правілах пацвярджэння вытворчасці прамысловай прадукцыі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Зацверджаны планы «Аб арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па святкаванні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і «Аб правядзенні ў 2024 годзе мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы», трохгадовая праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі , стратэгія навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2035 года.

Прыняты рашэнні аб стварэнні медыякампаніі Саюзнай дзяржавы, аб старшыні і сустаршыні пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы і «Аб Асноўных пытаннях да пасяджэнняў Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы на 2024 год».

Таксама на пасяджэнні былі разгледжаны пытанні развіцця транспартнай інфраструктуры і іншыя актуальныя пытанні саюзнага будаўніцтва.

Падчас размовы з журналістамі Юрый Чабатар на палях пасяджэння ў якасці аднаго з дасягненняў у рамках паглыблення эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі назваў значны рост узаемнага тавараабароту.

«За мінулы і пазамінулы год па паказчыках экспарту мы выходзім на рэкордныя паказчыкі. Плюс 12% склаў беларускі экспарт у Расію, павялічваюцца і расійскія пастаўкі на наш рынак. У знешнім гандлі мы выйшлі на станоўчае сальда з нашым асноўным партнёрам», – адзначыў кіраўнік эканамічнага ведамства.

Тэгі