Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: рэгіянальнае развіццё Беларусі будуецца з улікам спецыфікі развіцця і патэнцыялу кожнага раёна

06/06

Аб гэтым заявіў 6 чэрвеня 2024 года Міністр эканомікі Юрый Чабатар, выступаючы з дакладам на сесіі «Усё ў парк! Стратэгіі і практыкі поспеху крэатыўных устойлівых гарадоў» у рамках XXVII Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форума.

У сваім выступленні Юрый Чабатар адзначыў, што пры рэалізацыі канцэпцыі рэгіянальнага развіцця нашай краіны былі вызначаны адпаведныя напрамкі развіцця з улікам спецыфікі і патэнцыялу кожнага рэгіёну.

«Першае. Развіццё абласных гарадоў, тут ключавое - падтрыманне дзеючых індустрыяльных магутнасцяў і стварэнне ўмоў для камфортнага пражывання.

Другое. Канцэпцыя развіцця гарадоў з колькасцю звыш 80 000 насельніцтва таксама прадугледжвае развіццё неабходнай інфраструктуры як для стварэння спрыяльных умоў для жыцця, так і для эканамічнага развіцця - з'яўлення новых вытворчасцей.

Ініцыятыва "Адзін рэгіён - адзін праект" прадугледжвае стварэнне ў кожным раёне Беларусі не менш за адзін індустрыяльны аб'ект. Развіваюцца і паслужныя сектары, турыстычная сфера і гэтак далей», - распавёў Міністр.

 Паводле слоў Юрыя Чабатара, адным з ключавых прыярытэтаў развіцця эканомікі нашай краіны з'яўляецца рэалізацыя інавацыйных і высокатэхналагічных праектаў. Прыкладам такога флагманскага праекта з'яўляецца Індустрыяльны парк "Вялікі камень".

«У Вялікім камені» рэалізуецца канцэпцыя сучаснага міжнароднага эка-горада з акцэнтам на высокатэхналагічныя і канкурэнтаздольныя інавацыйныя вытворчасці. Пры гэтым тут ствараюцца камфортныя ўмовы для працы і жыцця супрацоўнікаў. Прэферэнцыйны рэжым, развітая інжынерна-транспартная інфраструктура дазволілі прыцягнуць у Парк больш за 130 рэзідэнтаў з інвестарамі з 14 краін свету», - адзначыў кіраўнік міністэрства.

Міністр адзначыў, паспяховы вопыт Парка ўлічваецца пры развіцці гарадоў "80 тысяч плюс".

«Інвестараў сёння цікавіць не столькі прэферэнцыі, колькі гатовая інфраструктура для хуткага запуску праектаў. Сёння ў такіх гарадах будуюцца індустрыяльныя паркі. Пілотныя праекты па стварэнню прамысловых паркаў кшталту «грынфілд» у гарадах Баранавічы і Пінск», – адзначыў кіраўнік эканамічнага ведамства.

Як падкрэсліў Юрый Чабатар, Беларусь знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых фарматаў, якія дадуць магчымасць дынамічна рухацца на шляху да ўстойлівасці і нам вельмі цікавы вопыт нашых партнёраў. 
Тэгі