Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: скаардынаваныя дзеянні па забеспячэнні тэхналагічнай бяспекі будуць садзейнічаць апераджальнаму развіццю эканомік Беларусі і Расіі

27/06

Аб гэтым заявіў сёння, 27 чэрвеня 2024 г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар, выступаючы з дакладам на тэматычнай секцыі № 6 «Забеспячэнне тэхналагічнай незалежнасці Беларусі і Расіі на аснове інавацый у прамысловым комплексе» XI Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

 У сваім выступленні кіраўнік эканамічнага ведамства асабліва адзначыў значны інтэлектуальны патэнцыял нашых краін.

Беларусь уваходзіць у дзясятку краін свету па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне навукі і тэхнікі, экспарту ІТ-паслуг, стварэнню мабільных дадаткаў, колькасці сертыфікатаў якасці ISO 9001.

У сваю чаргу Расія традыцыйна моцная па такіх напрамках як маштаб унутранага рынку, рэгістрацыя патэнтных заявак на карысныя мадэлі і вынаходніцтвы, даходы ад інтэлектуальнай уласнасці, занятасць у навукаёмістых сферах.

На думку міністра, гэтыя перавагі неабходна выкарыстоўваць максімальна эфектыўна для забеспячэння нашай тэхналагічнай бяспекі.

«Мяркуем неабходным разгарнуць гэтую працу на двух узроўнях.

Першы – задавальненне запатрабаванняў эканомік у вытворчасцях і тэхналогіях «тут і цяпер». Сёння на гэта накіраваны 3 навукова-тэхнічныя праграмы Саюзнай Дзяржавы: у прамысловасці, фотаніцы, космасе. Акрамя таго, падрыхтавана 35 інтэграцыйных праектаў і ідэй, з якіх 25 ужо зацверджаны і падмацаваны фінансаваннем.

Таксама за апошні год мы далёка прасунуліся ва ўзаемадзеянні з Дзяржкарпарацыяй «Расатам» па напрамках, звязаных з неэнергетычных праектамі. Запрашаем і іншыя расійскія кампаніі да рэалізацыі сумесных і бізнес-ідэй у Беларусі.

 Другі абумоўлены доўгатэрміновай стратэгіяй развіцця тэхналогій з улікам сусветных трэндаў і існуючых у нашых краінах кампетэнцый.

Беларусь заўсёды выступала за выбудоўванне эканамічных адносін з Расійскай Федэрацыяй у імкненні дапаўняць эканомікі адна адной, а не канкурыраваць. Менавіта ў гэтым «ключы» прапануецца выбудоўваць узаемадзеянне ў стратэгічных навукаёмістых галінах. Важная задача забяспечыць сінхранізацыю гэтай працы.

Яе вынікамі, напрыклад, маглі б стаць сумесная вытворчасць станкоў і рухавікоў, беспілотных сістэм і іх камплектуючых, стварэнне Саюзнага кампазітнага завода і рэалізацыя іншых перспектыўных ініцыятыў. Спектр напрамкаў дастаткова шырокі», – падкрэсліў Юрый Чабатар. 
Тэгі