Галоўная / Навiны

Уладзiмiр Наумовiч: таленавітыя і захопленыя сваёй справай людзі - найважнейшы нацыянальны рэсурс

24/05
 

Сёння, 24 мая 2024 г., у Dipservice Hall (г. Мінск, зав. Вайсковы, 4) адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Перспектыўныя беларускія брэнды».

У цырымоніі прынялі ўдзел Міністр эканомікі Юрый Чабатар, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, арганізацый-партнёраў конкурсу, дзелавых колаў і, вядома ж, кампаній-пераможцаў.

Конкурс праводзіўся па выніках дзейнасці ўдзельнікаў за студзень-верасень 2023 года па наступных намінацыях:

• «Харчовыя тавары, фермерская прадукцыя»;

• «Нехарчовыя спажывецкія тавары»;

•        «Інфармацыйныя тэхналогіі»;

• «Высокія тэхналогіі ў прамысловасці»;

• «Стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці»;

• «Тавары і паслугі ў сферы аховы здароўя, спорту і турызму»;

• «Прадукцыя нацыянальных традыцый»;

• «Сэрвіс для бізнесу і насельніцтва»;

• «Тавары і паслугі для дзяцей».

 «Задача Конкурсу палягала ў тым, каб падтрымаць і папулярызаваць «гісторыі поспеху» малога і сярэдняга бізнэсу.

Крэатыўны падыход пераможцаў і іх творчая ініцыятыва не толькі ствараюць запатрабаваныя на рынку прадукты, замяняюць брэнды, якія пайшлі з рынку, але і садзейнічаюць павышэнню ўстойлівасці працы эканомікі ў цэлым.

 Ад усёй душы жадаем пераможцам далейшага паспяховага развіцця.

Тым, што апынуўся за крок ад перамогі, жадаю не спыняцца на дасягнутым, удасканальваць і паляпшаць свой прадукт», – адзначыў у сваім прывітальным слове Юрый Чабатар.

***

Удзел у конкурсе «Перспектыўныя беларускія брэнды» прынялі каля 500 прэтэндэнтаў.

Пераможцамі сталі:

у намінацыі «Харчовыя тавары, фермерская прадукцыя» - таварыства з абмежаванай адказнасцю "Талань-М" (г. Мінск);

у намінацыі «Нехарчовыя спажывецкія тавары» - таварыства з абмежаванай адказнасцю «Матбеа Касметыкс» (г. Мінск);

у намінацыі «Інфармацыйныя тэхналогіі» - закрытае акцыянернае таварыства «Міжнародны дзелавы альянс» (г. Мінск);

у намінацыі «Высокія тэхналогіі ў прамысловасці» - прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Завод горнага машынабудавання» (г. Магілёў);

у намінацыі «Стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці» - прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства "Палімерканструкцыя" (г. Віцебск);

у намінацыі «Тавары і паслугі ў сферы аховы здароўя, спорту і турызму» – таварыства з абмежаванай адказнасцю «МедЕўраКампані» (г. Брэст);

у намінацыі «Прадукцыя нацыянальных традыцый» – прыватнае гандлёва-вытворчае унітарнае прадпрыемства «Палінушка» (г. Віцебск);

у намінацыі «Сэрвіс для бізнесу і насельніцтва» – таварыства з абмежаванай адказнасцю «ТрыІнкам» (г. Наваполацк, Віцебская вобласць);

у намінацыі «Тавары і паслугі для дзяцей» – таварыства з абмежаванай адказнасцю «Модны пашыў» (г. Бабруйск, Магілёўская вобласць).

Для пераможцаў прадугледжаны шырокі і разнастайны пакет мер падтрымкі ад партнёраў конкурсу.

 Па-першае, дапамога ў прасоўванні брэнда ў гандлёвых сетках і на маркетплейсах, інфармацыйная падтрымка ў СМІ, доступ да ўдзелу ў розных навучальных мерапрыемствах.

Па-другое, фінансаванне на выгадных умовах пераможцам прапануе БФФПП. Размова ідзе аб магчымасці атрымання на працягу трох гадоў пасля правядзення конкурсу сродкаў па дагаворах пазыкі і лізінгу ўсяго толькі пад палову стаўкі рэфінансавання Нацбанка.

А самай галоўнай узнагародай пераможцам стане ўсеагульная пазнавальнасць: папулярны брэнд – гэта эфектыўны інструмент маркетынгу і прасоўвання.

Тэгі