Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: тэхналагічная бяспека павінна стаць ключавым прыярытэтам галіновых праграм

04/04

Аб гэтым заявіў сёння Юрый Чабатар падчас пасяджэння сумеснай калегіі Міністэрства эканомікі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Паводле слоў кіраўніка эканамічнага ведамства, у бліжэйшы час дзяржорганы-рэгулятары пачынаюць распрацоўку стратэгій развіцця галін на 10 гадоў. У сувязі з гэтым агульная задача Мінэканомікі і ДКНТ – забяспечыць спалучанасць гэтых дакументаў з мэтамі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця і праектнымі ініцыятывамі Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу да 2045 года.

«Пэўная праца ўжо праведзена: сумесна з зацікаўленымі падрыхтаваны больш за 25 тэхналагічных карт для развіцця галін. Па сутнасці, гэта гатовы алгарытм фарміравання вытворчых ланцужкоў: ад сыравіны і матэрыялаў да гатовай прадукцыі. Плануецца, што найбольш значныя праекты будуць рэалізаваны ў нафтахіміі, машынабудаванні, фармацэўтыцы, дрэваапрацоўцы, вытворчасці будматэрыялаў.

Наступны этап – неабходна прааналізаваць тэхкарты на прадмет спалучэння іх з КП НТП, дапрацаваць з улікам пазначаных у прагнозе новых тэхналогій і тавараў, і, у канчатковым выніку, выйсці на адпаведныя інвестыцыйныя праекты », – распавёў Юрый Чабатар.

Важным пытаннем парадку дня пасяджэння стала выпрацоўка канцэптуальных падыходаў па распрацоўцы Стратэгіі тэхналагічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года.

На думку кіраўніка Міністэрства, з улікам існуючых рызык і ключавых задач у яе аснову могуць быць пакладзены два прыярытэтныя напрамкі для забеспячэння тэхналагічнай бяспекі.

«Першы – крытычныя тэхналогіі, гэта значыць, тыя, якія неабходна мець для стабільнага функцыянавання рэальнага сектара.

Другі – ключавыя тэхналогіі, якія садзейнічаюць інавацыйнаму развіццю эканомікі краіны на аснове сфарміраванай спецыялізацыі, наяўных рэсурсаў і кампетэнцый.

Далей патрабуецца пазначыць механізмы рэалізацыі і мэтавыя арыенціры. Палажэнні Стратэгіі будуць «расшыты» ў стратэгіях развіцця галін і дзяржпраграмах», – падкрэсліў Юрый Чабатар. 
Тэгі