Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: задачы і напрамкі, якія вызначаны ў Мэтавым плане на 2024 год, павінны быць выкананы

20/05
 

Аб гэтым заявіў Міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю праграме «Главный эфир» тэлеканала «Беларусь 1» аб выніках працы эканомікі за першыя чатыры месяцы 2024 года. Як раней паведамляў Нацыянальны статыстычны камітэт, тэмп росту ВУП у студзені-красавіку склаў 105,1 працэнта, што на 1 п.п. вышэй, чым па выніках першага квартала.

Па словах кіраўніка эканамічнага ведамства, лакаматывам застаецца прамысловасць – з тэмпам больш за 7%.

«Растуць тыя сектары, на якія мы сёлета рабілі стаўку: высокатэхналагічная прамысловасць, вытворчасць транспартных сродкаў, дрэваапрацоўка. Ідзе паступальнае нарошчванне аб'ёмаў.

Істотна дадало будаўніцтва – «плюс» 9% па выніках чатырох месяцаў. У гэтай галіне мы сочым за трыма асноўнымі напрамкамі: жыллё, у тым ліку арэнднае, інфраструктура і камерцыйныя інвестпраекты.

Інфляцыя істотна ніжэйшая за нашы планавыя прагнозы – па чатырох месяцах 102,7%. Гэта дало магчымасць забяспечыць рост рэальных даходаў насельніцтва. Яны павялічыліся на 9%, сярэдняя зарплата перавысіла 2000 рублёў, растуць і пенсіі.

Як следства, людзі маюць магчымасць набываць больш тавараў, што спрыяла істотнаму прыросту рознічнага тавараабароту (больш за 12%)», – паведаміў Юрый Чабатар.

Значны фрагмент інтэрв'ю Міністра эканомікі быў прысвечаны рэалізацыі экспартных планаў і засваенню новых рынкаў.

«У фізічным аб'ёме экспарт па выніках квартала вырас у фізічным выражэнні больш як на 7%.

Нашым галоўным гандлёвым партнёрам застаецца Расійская Федэрацыя.

Другім па значнасці рынкам сталі краіны Азіі, у тым ліку Кітайская Народная Рэспубліка. Мы адзначаем якаснае змяненне структуры продажаў на гэтым напрамку. Беларусь істотна нарасціла пастаўкі прадукцыі дрэваапрацоўкі, машынабудавання, харчавання. Гэта сведчыць аб канкурэнтаздольнасці нашых тавараў.

І трэці прыярытэт – Афрыканскі кантынент. Экспарт у гэты рэгіён вырас у 2,7 разы – гэта добры вынік.

Таксама мы актыўна працуем над рэалізацыяй праграмы ўваходу на рынкі краін Лацінскай Амерыкі. Стаіць задача нарасціць пастаўкі ў 1,4 раза», – адзначыў Юрый Чабатар.

Тэгі