Галоўная / Навiны

Юрый Тараканаў: колькасць арганізацый, якія знаходзяцца ў працэдурах банкруцтва, у 2023-м знізілася амаль у 2 разы

15/02

Пра гэта расказаў дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юрый Тараканаў у апублікаваным сёння інтэрв'ю газеце «Рэспублiка».

  Прадстаўнік Мінэканомікі нагадаў аб асноўнай мэце Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці», які ўступіў у сілу ў кастрычніку мінулага года, – дапамагчы прадпрыемству фінансава аднавіцца. І Закон прапануе зразумелыя і празрыстыя механізмы, як гэтага дасягнуць.

«Крэдыторы зацікаўлены ў атрыманні грошай, даўжнік – у захаванні прадпрыемства, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы – у сацыяльнай стабільнасці, у працы прадпрыемства, занятасці людзей. Новы Закон усё гэта зводзіць разам і выступае збалансаваным інструментам абароны правоў і інтарэсаў гэтых асоб, што дасць магчымасць прымаць правільныя, прадуманыя рашэнні, якія потым будуць выконвацца», – адзначыў дырэктар Дэпартамента.

Падчас інтэрв'ю Юрый Тараканаў прывёў шэраг прыкладаў эфектыўнага прымянення інструментарыя абноўленага заканадаўства, які дазволіў даць другое жыццё прадпрыемствам-банкрутам.

«Аднаўленнем плацежаздольнасці завершана працэдура санацыі на Мазырскім аўтарамонтным заводзе. Аптымізаваны склад актываў прадпрыемства, прададзена маёмасць, якая не выкарыстоўваецца ў вытворчай дзейнасці. У перыяд санацыі праводзілася паэтапная мадэрнізацыя, закуплена абсталяванне, якое павялічыла аб'ёмы прадукцыі. Вынік – выхад завода на поўную загрузку і прыбытковую працу.

У апошні час папулярная практыка заключэння міравых пагадненняў на ўмовах прадастаўлення адтэрміноўкі непагашаных патрабаванняў крэдытораў. Па гэтым шляху пайшлі УП «Белаазёрская ДСПМК-26», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова», ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат» і іншыя прадпрыемствы.

Ёсць прыклады, калі захоўваюцца вытворчая дзейнасць, працоўныя калектывы і ў межах ліквідацыйнай вытворчасці. Так зрабілі на Драгічынскім трактарарамонтным заводзе: быў рэалізаваны цэх ліцця, задаволены ўсе патрабаванні крэдытораў, а работнікі пераведзены да новага ўласніка.

  Такім чынам, актыўная антыкрызісная дзяржаўная палітыка дапамагае захоўваць прадпрыемствы», – рэзюмаваў дырэктар Дэпартамента.

Поўную версію інтэрв'ю чытайце ў свежым нумары газеты «Рэспублiка». 
Тэгі