Галоўная / Навiны

Юрый Тараканаў: працягваем растлумачэнне норм заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці

31/01
 

Сёння, 31 студзеня 2024 г. спецыялісты Дэпартамента па санацыі і банкруцтве правялі семінар па пытаннях рэалізацыі паўнамоцтваў дзяржорганаў у сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці. Мерапрыемства праходзіла на пляцоўцы Мінгарвыканкама з удзелам работнікаў структурных падраздзяленняў выканкама, адміністрацый раёнаў горада і арганізацый.

  «Актуальнасць гэтых семінараў відавочная. Пра гэта гавораць пытанні, якія паступаюць у Дэпартамент. Закон «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці» дастаткова комплексны. Адбылося істотнае пераразмеркаванне функцый паміж дзяржорганамі і судовай уладай. Большы ўпор зроблены на пашырэнне паўнамоцтваў мясцовай улады і дзяржорганаў у частцы фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў», – адзначыў, звяртаючыся да ўдзельнікаў семінара, дырэктар Дэпартамента Юрый Тараканаў.

У якасці спікераў на мерапрыемстве выступілі намеснік дырэктара Дэпартамента Марыя Пакала, начальнік упраўлення аналізу ў сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці Зоя Гайдучэнка і кансультант гэтага ўпраўлення Крысціна Ермачонак, а таксама начальнік упраўлення па санацыі і банкруцтве па г. Мінску і Мінскай вобласці Андрэй Гапановіч.

Арганізацыяй аздараўлення прадпрыемстваў горада і меркаваннямі аб прымяненні палажэнняў новага закона, падзяліліся ў сваіх выступленнях Старшыня камітэта эканомікі Мінскага гарвыканкама Уладзімір Шыбека.

У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел дырэктар ТАА «Антыкрызіснае кіраванне» Вольга Рачко, якая асвятліла шэраг практычных аспектаў правядзення працэдур неплацежаздольнасці.

Тэгі